Бланка Кастыльская, Бланш Кастыльская (Blanche de Castille) (4 сакавіка 1188, Паленсія, Іспанія — 27 лістапада 1252, Мелён, Францыя) — прынцэса Кастыльская, жонка Людовіка VIII і каралева Францыі.

Біяграфія

thumb|left|thumb|Каранацыя Людовіка VIII і Бланкі Кастыльскай. Дачка Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Англійскай, сястра Энрыке I і Берэнгарыі.

З 1226 па 1236 гады была рэгентшай пры сваім малалетнім сыне Людовіку IX. У 1248 — 1252 гадах кіравала Францыяй з прычыны адсутнасці Людовіка IX, выкліканага яго ўдзелам у сёмым крыжовым паходзе. Пасля завяршэння альбігойскіх войн заключыла Парыжскі мір (1229), паводле якога была далучана частка Лангедока. Здушыла паўстанне «Пастушкоў».

Шлюб і дзеці

thumb|left|200px|Людовік VIII і Бланка Кастыльская. З 23 мая 1200 года была замужам за каралём Францыі Людовікам VIII. Мелі 13 дзяцей, з якіх выжылі сямёра: 1. Бланш (1205 — 1206) 2. Агнес (1207 — у мал.) 3. Філіп (9.09.1209 — ліпень 1218), жанаты з 1217 на Агнес, графіні дэ Данзі; 4. і 5. Блізняты Альфонс і Іаан (нар. і памерлі 23.01.1213) 6. Людовік IX Святы (1214 — 1270), кароль Францыі; 7. Рабер I (1216 — 1250), граф Артуа, загінуў у VII Крыжовым паходзе пры Мансуры. Заснавальнік дому Артуа, які згас ў 1472 годзе; 8. Філіп (2.01.1218 — 1220) 9. Жан Трыстан (21.07.1219 — 1232), граф Анжуйскі і Мэнскі; 10. Альфонс (11.11.1220 — 21.08.1271), граф Пуату і Аверні, па сваёй жонцы Жанне Тулузскай апошні граф Тулузы; 11. Філіп Дагабер (20.02.1222 — 1232) 12. Ізабела Французская (14.04.1225 — 23.02.1269), манашка ў Лангшампэ; 13. Карл I Анжуйскі (21.03.1226 — 7.01.1285), граф Анжуйскі і Мэнскі, дзякуючы свайму першаму шлюбу з Беатрысай Праванскай стаў у 1246 графам Праванса. У 1266 годзе заваяваў Сіцылійскае каралеўства, разбіўшы яго караля Манфрэда. У выніку Сіцылійскай вячэрні (1282) страціў Сіцылію, застаўшыся толькі каралём Неапалю. Тытулярны кароль Іерусалімскі з 1278 года. Заснавальнік незвычайна разгалінаванага Анжу-Сіцылійскага дому.

Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Рэгенты Францыі