Джон Фрэнч Слоан (; , Лок-Хейвен, штат Пенсільванія — , Хановер, штат Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі мастак-імпрэсіяніст.

Спачатку праявіў сябе як графік, працаваў ілюстратарам і карыкатурыстам, паралельна ўвечары вучыўся ў Пенсільванскай школе вытанчаных мастацтваў у Філадэльфіі. Пад уплывам творчасці свайго настаўніка, мастака Роберта Хенры пераходзіць да алейнага жывапісу, узорам для Дж. Слоана становіцца жывапіс Эдуарда Манэ, а затым Вінцэнта ван Гога, Пабла Пікаса, Анры Маціса.

У 1904 годзе мастак пераязджае ў Нью-Ёрк, селіцца на Манхэтэне, а праз некалькі гадоў — сярод мастакоў Грынвіч-Вілідж. У 1906 годзе ён пачынае выкладаць у нью-ёркскай Школе мастацтваў. Сярод яго вучняў — Джордж Уэслі Белоўз, Эдвард Хопер, малодшы сын Шалом-Алейхема, мастак Норман Райбен.

Тэмай карцін Дж. Слоана было штодзённае жыццё нью-ёркскага мегаполіса; адзін з прыкладаў яго творчасці — карціна «Тры гадзіны раніцы». Ствараў амаль выключна фігуратыўны жывапіс.

Літаратура «Die Welt der Malerei», Gütersloh-Amstelveen 1997

Катэгорыя:Мастакі ЗША