Гастон Каміль Шарль Масперо (; — ) — французскі егіптолаг.
Біяграфія Нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і выхадцаў з Італіі. З 14 гадоў цікавіўся егіпталогіяй. У 1867 г. Масперо сустрэў вядучага егіптолага Францыі Агюста Марыета, які прапанаваў яму два адносна складаныя іерагліфічныя тэксты, Масперо пераклаў іх за два тыдні. Публікацыя гэтых перакладаў прынесла студэнту Масперо вядомасць у акадэмічных колах, аднак ён адправіўся ў Перу суправаджаць аднаго з шматлікіх «даследчыкаў», якія шукалі пацвярджэнне сувязі індзейцаў з індаеўрапейцамі.
У 1868 Гастон Масперо вярнуўся ў Францыю і ў наступным годзе стаў выкладчыкам егіпецкай мовы і археалогіі ў Сарбоне, а ў 1874 ўзначаліў кафедру егіпталогіі імя Шампальёна ў Калеж дэ Франс. У лістападзе 1880 ён быў запрошаны на месца Марыета ў Егіпет дырэктарам старажытнасцяў і раскопак. У Каіры ў 1881 ім быў заснаваны французскі Інстытут ўсходняй археалогіі. Пад яго кіраўніцтвам на працягу наступных 6 гадоў былі праведзены археалагічныя раскопкі ва ўсіх пунктах Егіпта, якія ўзбагацілі егіпталагічную навуку шэрагам новых адкрыццяў. У прыватнасці, ім быў знойдзены тайнік з царскімі муміямі ў Дэйр эль-Бахры.
Крыніцы
Катэгорыя:Егіптолагі Катэгорыя:Археолагі Францыі Катэгорыя:Гісторыкі Францыі