А́нці А́матус А́арнэ (Аарне)Напісанне імя і прозвішча Анці Аматус Аарне ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.8. (; , Б’ёрнебарг (цяпер горад Поры, Фінляндыя) — , Хельсінкі) — фінскі даследчык фальклору, прадстаўнік т.зв. фінскай гісторыка-геаграфічнай школы ў фалькларыстыцы.
Даследчыцкая дзейнасць Распрацаваў і абгрунтаваў тэхнічныя прыёмы параўнальнага метаду, даў узоры яго дастасавання да казак, загадак, песень. Галоўныя працы; «Паказальнік казачных тыпаў» (1910), «Асновы параўнальнага вывучэння казак» (1913), «Параўнальнае вывучэнне загадак» (т. 1—3, 1918) і інш.
На аснове яго паказальніка амерыканскі казкавед С. Томпсан склаў свой «Паказальнік казачных тыпаў» (1928). На Міжнародную сістэму класіфікацыі казачных сюжэтаў Аарнэ—Томпсана абапіраюцца паказальнікі «Сюжэты і матывы беларускіх чарадзейных казак» (1971), «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978) Л. Р. Барага, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1978) К. П. Кабашнікава, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1989) Л. П. Баранавай і іншых.
Літаратура
Спасылкі Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя:Даследчыкі саамскай культуры Катэгорыя:Прафесары Хельсінкскага ўніверсітэта Катэгорыя:Фалькларысты Фінляндыі