Марсель Альбер (; 25 лістапада 1917 — 23 жніўня 2010) — французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, заслужаны лётчык Францыі..

Біяграфія

Асабістае жыццё. Пачатак вайны Нарадзіўся ў Парыжы ў шматдзетнай сям'і рабочых. Па заканчэнні школы працаваў на заводзе фірмы «Рэно». Ва Узброеных сілах Францыі з 24 сакавіка 1938 года. У лістападзе 1942 года з групе першых добраахвотнікаў адпраўляецца ў Савецкі Саюз у складзе авіягрупы «Нармандыя-Нёман». Першы нямецкі самалёт у небе СССР збівае 16 чэрвеня 1943 г.. Адным з першых адмаўляецца ад тактыкі вядзення адзіночнага бою. Да кастрычніка 1944 года на рахунку Марселю Альбера 23Паводле БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.272. збітыя варожыя самалёты і 193 баявыяылеты.

Званне Героя СССР. Пасля вайны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лістапада 1944 года за мужнасць, гераізм і вайсковую доблесць, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі грамадзяніну Французскай Рэспублікі старэйшаму лейтэнанту Марселю Альберу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў ВПС Францыі, у 1948 годзе сыходзіць у адстаўку, жэніцца на амерыканцы і з'яжджае ў Амерыку, дзе даволі паспяхова кіруе сеткай рэстаранаў. Пражываў у штаце Фларыда (ЗША). Апошнія гады жыў у доме састарэлых у горадзе Харлінген, штат Тэхас, ЗША. Памёр 23 жніўня 2010 года, на 93-м годзе жыцця.

Вядомыя паветраныя перамогі Мадэль збітага самалёта Дата Дзе служыў Чым кіраваў Дзе збіўDo-17 14 мая 1940 GC 1/3 Dewoitine D.520 Поўнач кантона Suippes (Францыя)Fw-189 16 чэрвеня 1943 Нармандыя-Нёман Як-1 Brusna—Mekovaïa (СССР)Me-110 14 ліпеня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 ЯгаднаяFw-190 17 ліпеня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 Ягадная—КрасніковаFw-190 17 ліпеня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 Beloto—АролJu-88 19 ліпеня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 КрасніковаJu-87 31 жніўня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 ЕльняFw-190 1 верасня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 ЕльняFw-190 17 верасня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 10 км на захад ад ЕльніFw-190 22 верасня 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 30 км пд.-у. СмаленскаHs-126 4 кастрычніка 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 Краснае (Ніжагародская вобласць)Fw-190Згодна сцвярджэнням, апублікаваным, напрыклад, на сайце aviationartstore , у гэтым баі Марсэль Альбер збіў славутага нямецкага аса Ганса Філіпса (Hans Philips), які атрымаў перамогу ў 216 (!) (паводле іншых дадзеных, 206) паветраных баях.

(…On October 12, 1943, Marcel and his squadron were attacking German bombers, when Focke Wulf's bounced them. In a head on attack Albert shot down the German ace Hans Phillips, which at the time had 216 aerial victories to his credit …) 12 кастрычніка 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 ГоркіJu-88 15 кастрычніка 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 10 км на поўнач ад пас. ГоркіFw-190 15 кастрычніка 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 7 км на поўнач ад пас. ГоркіFw-190 15 кастрычніка 1943 Нармандыя-Нёман Як-9 7 км на поўнач ад пас. ГоркіJu-87 16 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 Pillupönen (Усходняя Германія)Ju-87 16 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 Pillupönen (Усходняя Германія)Fw-190 16 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 на паўднёвы ўсход ад Stallupönen (Усходняя Германія)Hs-129 18 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 на поўдзень ад Stallupönen (Усходняя Германія)Hs-129 18 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 на поўдзень ад Stallupönen (Усходняя Германія)Fw-190 18 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 Stallupönen (Усходняя Германія)Me-109 23 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 8 км паўднёвей Stallupönen (Усходняя Германія)Me-109 26 кастрычніка 1944 Нармандыя-Нёман Як-9 на паўднёвы ўсход ад Stallupönen (Усходняя Германія)

Узнагароды Кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна (дэкрэт ад 12 красавіка 2010 года) Décret du 12 avril 2010 portant élévation dans l'ordre de la Légion d'honneur. Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (12 лістапада 2009 года) Кампаньён ордэна Вызвалення (11 красавіка 1944 г.) Ваенны крыж 1939—1945 (15 пальмавых галін, 3 пазалочаныя зоркі) Медаль Супраціву з разеткай Герой Савецкага Саюза (СССР, 27 лістапада 1944) Ордэн Леніна (СССР, 27 лістапада 1944) Ордэн Чырвонага Сцяга (СССР) Ордэн Айчыннай вайны I ступені (СССР, 11 сакавіка 1985 гады) Ордэн Айчыннай вайны II ступені (СССР, 24 жніўня 1943 г. Газета «Известия» № 200 (8193). Указ ад 1943/08/24]</ref> Ваенны крыж (Чэхаславакія)

Спасылкі

Біяграфія М. Альбера на сайце «Чырвоныя Сокалы». Марсель Альбер. Біяграфія М. Альбера на сайце музея авіяпалка «Нармандыя-Нёман» Captain Marcel Albert. Top French Ace of WW II Marcel Albert Биография Героя на бельгийском сайте «Chello.be» Марсель Альбер на hilvvs.com Біяграфія на сайце ордэна Вызвалення

Катэгорыя:Французскія лётчыкі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нармандыя-Нёман