Падзеі thumb|right|Паланецкі ўніверсал. 24 сакавіка: У Кракаве пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. 23 красавіка: Утварылася Найвышэйшая літоўская рада — рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстання Т. Касцюшкі. 7 мая: Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал. 21 мая: Загадам Тадэвуша Касцюшкі ўтворана Вышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай — вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання 1794 года. 10 чэрвеня: У Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага — выканаўчы орган паўстання 1794 г. 27 ліпеня: У часе Вялікай французскай рэвалюцыі арыштаваны Максімільен Рабесп’ер. 29 ліпеня: У бітве пад Салатамі паўстанцы атрымалі перамогу над расійскім войскам. 8 жніўня: Пачатак першай, двухдзённай атакі расійскіх войскаў на Вільню. 11 жніўня: Другая атака расійскіх войскаў на Вільню, наступным днём горад капітуляваў. 14 верасня: Рускі атрад А. Суворава нанес паразу польскай арміі пад Дзівінам. 15 верасня: Руская армія разбіла польскае войска пры Кобрыне. 19 верасня: Перамога рускага войска над польскай арміяй пад Брэстам. 10 кастрычніка: У баі пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і трапіў ў расійскі палон Тадэвуш Касцюшка. 26 кастрычніка: Аляксандр Сувораў нанес паражэнне палякам пад Кабылкай. 4 лістапада: Рускія войскі ўзялі штурмам умацаванае прадмесце Варшавы Прагу. 9 лістапада: Капітуляцыя Варшавы перад рускай арміяй Аляксандра Суворава.
Нарадзіліся 10 верасня: Франсуа Бенуа, кампазітар, арганіст і музычны педагог. 29 верасня: Ігнат Ходзька, пісьменнік і паэт.
Памерлі 8 мая: Антуан Лавуазье, французскі хімік. 28 ліпеня: Максімільен Рабесп'ер, адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі. 28 ліпеня: Луі Антуан Сен-Жуст, дзеяч Вялікай Французскай Рэвалюцыі.