УАЗ «11-я гарадская клінічная бальніца» (былая Дарожная бальніца) — шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова горада Мінска.

Створаная на базе чыгуначнай бальніцы, гісторыя якой налічвае каля 100 гадоўГісторыя 11-й ГКБ .

Гісторыя Першая згадка — 1889 год. Была створаная і ўтрымлівалася таварыствам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Прызначалася для медыцынскага абслугоўвання супрацоўнікаў чыгункі. Налічвала 6 коек. Знаходзілася ў будынку тэхнічнага чыгуначнага вучылішча. Загадчык — урач С. Іоф.

У 1914 годзе было завершана будаўніцтва чыгуначнай бальніцы. Але з пачаткам першай сусветнай вайны будынак бальніцы перадалі пад ваенны шпіталь для параненых салдат. Чыгуначная бальніца адкрылася ў 1922 годзе. Першым галоўным урачом бальніцы стаў прафесар Сяргей Іванавіч Лябёдкін, загадчык кафедры анатоміі медыцынскага факультэта БДУ.

Кафедры на базе бальніцы Кафедра хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Кафедра рэабілітацыі і фізіятэрапіі БДМУ Кафедра прапедэўтыкі

Аддзяленні У бальніцы працуюць наступныя аддзяленні: Рэабілітацыйнае кардыялагічнае аддзяленне Клініка-дыягнастычная лабараторыя Аддзяленне мікрахірургіі вока Рэабілітацыйнае неўралагічнае аддзяленне Аддзяленні анестэзіялогіі рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Рэнтгеналагічнае аддзяленне Аддзяленне траўматалогіі і артапедыі Аддзяленне ультрагукавой дыягностыкі Аддзяленне ўралогіі Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі Хірургічнае аддзяленне Аддзяленне сківічнай хірургіі твару Аддзяленне гнойнай сківічнай хірургіі твару Эндаскапічны кабінет Аддзяленне паліятыўнай дапамогі (плануецца)Аддзяленне паліятыўнай дапамогі адкрыецца ў 11-й гарадской бальніцы

Гл. таксама Бальніцы Мінска

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Бальніцы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1914 годзе Катэгорыя:1914 год у Мінску