thumb|right|250px|Алтар Ромула і Рэма ў палацца Масіма. Нацыянальны рымскі музей () — адзін з музеяў горада Рыма.
Музей, які адкрыўся ў 1889 годзе, валодае адным з самых багатых збораў антычнай скульптуры. Калекцыі музея размяшчаюцца ў чатырох будынках:
У антычных тэрмах Дыяклетыяна захаваліся залы, часткова перабудаваныя ў царкву Санта Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры, у залах прадстаўлены калекцыі надпісаў і скульптур.
У палацца Масіма знаходзяцца калекцыі антычных і сярэднявечных манет і каштоўнасцяў. У залах выстаўлены саркафагі, фрэскі з вілы Лівіі і мазаікі з вілы Фарнезіна.
У палацца Альтэмпс прадстаўлена калекцыя з 104 антычных скульптур сям'і Людавізі, а таксама зборы Матэі, Дэль Драга, егіпецкая калекцыя.
У крыпце Бальба выстаўлены матэрыялы раскопак і прадстаўлена гісторыя развіцця горада Рыма.
Спасылкі
Нацыянальны рымскі музей Нацыянальны рымскі музей Нацыянальны рымскі музей Катэгорыя:З’явіліся ў 1889 годзе