250px|thumb|right|Дом Аўгуста 250px|thumb|right|Пакой з выявай масак Дом Аўгуста (, ) — дом на ўзгорку Палацін у Рыме, у якім жыў імператар Аўгуст.

Дом быў пабудаваны ў 36 годзе да н. э. і Аўгуст жыў у ім яшчэ да таго як стаў імператарам. У дом уваходзілі пакоі імператара, бібліятэка, пакоі з фрэскамі, якія адлюстроўваюць багіню Кібелу, тэатральныя маскі, гірлянды. Пакоі былі вельмі маленькімі і сціплымі, тады як у частцы дому, якая выкарыстоўвалася для грамадскіх прыёмаў, былі вялікія памяшканні, багата ўпрыгожаныя стука і мармурам. Да дому Аўгуста прылягаў дом яго жонкі Лівіі.

Пасля смерці Аўгуста, дом быў пашыраны ў Domus Tiberiana. Пасля пажару пры Нероне верхнія паверхі дому былі знесены, комплекс будынкаў перабудаваны. У цэнтры арэала на месцы пакланення Боскага Аўгуста — Sacrarium Divi Augusti быў пабудаваны храм Цэзараў (templum Divorum ці aedes Caesarum) для пакланення імператарскай пары Аўгуста і Лівіі.

Вялікая частка дому на сённяшні дзень разбурана.

Спасылкі

Дом Аўгуста

Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма А