Іракская фондавая біржа (былая Багдадская фондавая біржа) — фондавая біржа ў Багдадзе, Ірак.
Біржа пачала ажыццяўляць аперацыі па гандлі каштоўнымі паперамі ў 2004 годзе . Пакуль гэта адзіная біржа ў краіне. Лістынг на біржы маюць акцыі прыкладна 90 кампаній. Сярэднедзённы абарот біржы ў 2009 годзе складаў 2 млн долараў ЗША. Сярод гандляваных кампаній пераважаюць банкі, якія займаюць 73 % ад усёй капіталізацыі біржы.
Галоўныя гандляваныя акцыі (блакітныя фішкі) Bank of Baghdad Baghdad Soft Drinks Co Iraqi Tufted Carpets Co
Спасылкі Афіцыйны сайт біржы
Катэгорыя:Фондавыя біржы Катэгорыя:Блізкаўсходнія фондавыя біржы Катэгорыя:Эканоміка Ірака Катэгорыя:Багдад Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:2004 год у Багдадзе