Вячасла́ў (Ва́цлаў) Анто́навіч Адамовіч ( — ) — беларускі палітычны і вайсковы дзеяч, выдавец, публіцыст. Бацька Вячаслава Вячаслававіча Адамовіча.
Біяграфія
У 1907—1914 гадах выдаваў у горадзе Коўна газету «Северо-западный телеграф». З 1917 года ўдзельнічаў у беларускім вайсковым руху. У 1919—1920 гадах быў сябрам Беларускай Вайсковай Камісіі, браў удзел у стварэнні таемнай вайсковай арганізацыі «Зялёны Дуб», якую ўзначаліў яго сын Вячаслаў (атаман Дзяргач). Браў удзел у антыбальшавіцкай акцыі пачатку 1920-х гадоў. Пазней адышоў ад палітычнай дзейнасці, жыў у Вільні.
Біяграфія асобы недастаткова вывучаная, часта яму прыпісваецца дзейнасць сына С. 44.
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены арганізацыі «Зялёны дуб» Катэгорыя:Члены Беларускай вайсковай камісіі