Міністр энергетыкі ЗША — глава міністэрства энергетыкі ЗША, член кабінета ЗША, і пятнаццаты ў лініі наследавання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Пасада была створана 1 кастрычніка 1977 са стварэннем Міністэрства энергетыкі, калі прэзідэнт Д.Картэр падпісаў адпаведны закон. У паўнамоцтвы новага міністэрства ўвайшоў кантроль за доўгатэрміновымі даследаваннямі і развіццём энергетычных тэхналогій, энергазахаванне, даследаванні ў вобласці ядзернай энергетыкі, збор даных, а таксама прагназаванне ў вобласці энергетыкі. Пасля заканчэння халоднай вайны міністэрства энергетыкі таксама надавала ўвагу пытанням захаванняў радыеактыўных адыходаў і падтрыманню якасці навакольнага асяроддзя.
Першым міністрам энергетыкі быў былы міністр абароны і дырэктар ЦВУ Д. Шлезінгер. За час існавання пасады міністра энергетыкі гэты пост займала 12 чалавек. Першай жанчынай і першай афраамерыканкай на пасту міністра энергетыкі была Хейзел О’Ліры, яна ж займала гэта пост найбольш працяглы тэрмін — 4 года. Першым іспанамоўным міністрам энергетыкі стаў Федэрыка Пенья. З 20 студзеня 2009 па 22 красавіка 2013 міністрам быў нобелеўскі лаўрэат 1997 года па фізіцы Стывен Чу.
Спіс міністраў энергетыкі ЗША Партрэт Імя Даты знаходжання на пасадзе Служылі пры прэзідэнце Джэймс Шлезінгер 6 жніўня 1977 — 6 жніўня 1979 Джымі Картэр Чарлз Дункан 24 жніўня 1979 — 20 студзеня 1981 Джымі Картэр Джэймс Эдвардс 23 студзеня 1981 — 5 лістапада 1982 Рональд Рэйган Дональд Ходэл 5 лістапада 1982 — 7 лютага 1985 Рональд Рэйган Джон Херынгтан 7 лютага 1985 — 20 студзеня 1989 Рональд Рэйган Джэймс Уоткінс 1 сакавіка 1989 — 20 студзеня 1993 Джордж Буш Хейзел О’Ліры 22 студзеня 1993 — 20 студзеня 1997 Біл Клінтан Федэрыка Пенья 12 сакавіка 1997 — 30 чэрвеня 1998 Біл Клінтан Біл Рычардсан 18 жніўня 1998 — 20 студзеня 2001 Біл Клінтан Спенсэр Абрахам 20 студзеня 2001 — 1 лютага 2005 Джордж Буш Самуэль Бодман 1 лютага 2005 — 20 студзеня 2009 Джордж Буш Стывен Чу 20 студзеня 2009 — 22 красавіка 2013 Барак Абама Эрнэст Моніз 16 мая 2013 — 20 студзеня 2017 Барак Абама Грэйс Бошэнек 20 студзеня — 2 сакавіка 2017 Дональд Трамп Рык Пэры 2 сакавіка 2017 — 1 снежня 2019 Дональд Трамп Дэн Брует 2 снежня 2019 — 20 студзеня 2021 Дональд Трамп Дэвід Х’юзенга 20 студзеня — 25 лютага 2021 Джо Байдэн Джэніфер Грэнхолм 25 лютага 2021 — 20 студзеня 2025 Джо Байдэн Крыс Райт 4 лютага 2025 — па цяперашні час Дональд Трамп
Спасылкі www.doe.gov — Афіцыйны сайт Міністэрства энергетыкі ЗША
Катэгорыя:Міністры ЗША Катэгорыя:Міністры энергетыкі ЗША