Уэйлс () — востраў Канадскага Арктычнага архіпелага.

Плошча вострава складае 1137 км². Даўжыня берагавой лініі 176 кмAtlas of Canada. List of Islands . Даўжыня вострава складае 63 км, максімальная шырыня — 23 км. Ландшафт уяўляе сабою раўніну, па якой раскіданы невялікія азёры, мясцовасць трохі павышаецца да цэнтра вострава, дзе вышыня дасягае максімуму ў 80 метраў над узроўнем мора.

Востраў размешчаны ў заліве Комміці, які з'яўляецца самай паўднёвай часткай заліва Буція. Толькі вузкі паўтаракіламетровы заліў аддзяляе Уэйлс ад паўвострава Мелвіл, да паўвострава Сімпсан на заходнім беразе заліва — 51 кіламетр. Найбліжэйшым населеным пунктам з'яўляецца Рэпалс Бей, які знаходзіцца ў 130 км на поўдзень на процілеглым боку паўвострава Мелвіл.

Катэгорыя:Астравы Канады