Таймы́р, Таймырскае возера — возера на паўвостраве Таймыр у Краснаярскім краі Расіі, уваходзіць у склад Таймырскага запаведніка. Другое па плошчы пасля Байкала возера ў азіяцкай частцы Расіі. Таймыр з’яўляецца самым паўночным у свеце буйным возерам — яго крайняя паўночная кропка знаходзіцца на поўнач ад 75 градуса паўночнай шыраты.

Возера размешчана ў тэктанічнай упадзіне, апрацаванай ледавіком. Плошча паверхні возера 4560 км² (вагаецца ад 1,2 тыс. км² зімой да 4,5 тыс. км² у разводдзе). Глыбіні дасягаюць 25,2 м. Сярэдняя глыбіня 2,8 м. Берагавая лінія ўтварае мелкаводныя залівы і бухты. У заходняй частцы возера некалькі камяністых астравоў.

Возера пакрыта лёдам з канца верасня да ліпеня, сярэдняя працягласць вольнага ад лёду перыяду — 73 дні. Тэмпература вады ў жніўні +8 °C, зімой — ледзь вышэй за нуль. У возера ўпадае рака Верхняя Таймыра, выцякае рака Ніжняя Таймыра.

Зноскі

Літаратура

Таймы́р // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)

Спасылкі Возера Таймыр Таймырскі дзяржаўны запаведнік, Экалагічны цэнтр «Экасістэма» Фізіка-геаграфічныя ўмовы Таймырскага запаведніка , МПР РФ

Катэгорыя:Азёры Краснаярскага края Катэгорыя:Таймыр Катэгорыя:Басейн Ніжняй Таймыры