Беларускі час, або Мінскі час — часавы пояс, адрозны на +3 гадзіны ад UTC (UTC+3). Гэты афіцыйны час у Беларусі.
Гісторыя Да 1991 года ў Беларускай ССР дзейнічаў дэкрэтны час. У 1992 годзе быў зацверджаны паясны час.
З 1991 па сакавік 2011 года ўжываўся паясны час і меў месца дадатковы штогадовы перавод гадзіннікавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 на 1 гадзіну наперад (летні час) і ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 на 1 гадзіну назад.
З восені 2011 года Беларусь услед за Расіяй адмовілася ад сезоннага пераводу стрэлак. Быў усталяваны круглагодны час UTC+3DST News — В Беларуси отменяется переход на сезонное время (гэта значыць гэтак жа, як і ў 1930—1990 гадах). Пры гэтым да 2014 года захоўвалася пастаянная розніца ў 1 гадзіну з Масквой (у 2014 годзе ў Расіі быў вернуты перавод стрэлак улетку).
Спасылкі Час у Мінску
Катэгорыя:Часавыя паясы Катэгорыя:Геаграфія Беларусі