Муга (, ) — рака ў Іспаніі.
Даўжыня ракі — 58 км. Вытокі Мугі размешчаны на схілах гары Монтнегрэ ва Усходніх Пірэнеях на вышыні 1210 м над узроўнем мора, рака працякае па тэрыторыі каталонскай правінцыі Жырона і ўпадае ў заліў Росас.
На Музе ўвосень часта адбываюцца паводкі, найбольш вядома катастрафічная паводка ў кастрычніку 1940 года. Клімат у даліне ракі — тыпова міжземнаморскі, у год выпадае каля 680 мм ападкаў, сярэднегадавая тэмпература +17 °C.
Катэгорыя:Рэкі Каталоніі Катэгорыя:Рэкі Іспаніі