Альберта Маравія (, сапраўднае імя: Alberto Pincherle) (28 лістапада 1907 — ) — італьянскі пісьменнік, журналіст і літаратурны крытык.

Нарадзіўся ў Рыме. У сваіх творах падымаў актуальныя тэмы сучаснасці: сексуальнасць, адчужанасць, а таксама экзістэнцыйныя праблемы. На яго эстэтыку паўплывалі неарэалізм і сюррэалізм. Некаторыя з яго раманаў былі экранізаваныя (Il conformista, La ciociara і інш.)

У 1959—1962 гадах Альберта Маравія быў старшынёй італьянскага ПЭН-клуба.

Займаўся палітыкай і з 1984 года да смерці прадстаўляў Італію ў Еўрапейскім парламенце. Быў жанаты на Эльзе Марантэ.

Літаратура на беларускай мове Маравія, А. Пагарда: раман / Альберта Маравія; рэдкал.: С. Андраюк і інш.; пер. з італьянскай І. Пташнікава. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 237 с. — Бібліятэка замежнай прозы

Спасылкі Сайт Фонда «Альберты Маравія» Сайт «Увядзенне ў Маравія» Асноўныя моманты біяграфіі і спіс твораў

Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Італіі Катэгорыя:Камуністы Італіі Катэгорыя:Пісьменнікі Італіі Катэгорыя:Італьянскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Эсэісты XX стагоддзя