thumb|right|250px|Прамы кругавы конус. thumb|right|241px|Усечаны кругавы конус. Конус (ад «шышка») — цела, атрыманае аб’яднаннем ўсіх прамянёў, што зыходзяць з аднаго пункта (вяршыні конусу) і якія праходзяць праз плоскую паверхню. Часам конусам называюць частку такога цела, атрыманую аб’яднаннем ўсіх адрэзкаў, якія злучаюць вяршыню і пункты плоскай паверхні (апошнюю ў такім выпадку называюць асновай конусу, а конус называюць абапіраным на дадзенае аснаванне). Гэтак жа можна сказаць што гэта цела, атрыманае пры кручэнні прамавугольнага трыкутніка вакол аднаго з яго катэтаў.

Катэгорыя:Геаметрычныя целы Катэгорыя:Алгебраічная геаметрыя