thumb|200px|right|Пяць швейцарскіх франкаў Мельхіёр (скажонае ад ) — сплаў медзі з нікелем, часам з дадаткамі жалеза і марганца.
Звычайна ў склад мельхіёра ўваходзіць 5—30 % нікелю, да 0,8 % жалеза і да 1% марганцу, хоць у асобных выпадках ён адрозніваецца ад напісаных рамак. Напрыклад, пры вырабе рэзістараў выкарыстоўваецца сплаў, які змяшчае 55 % медзі і 45 % нікелю.
Мельхіёр адрозніваецца ўстойлівасцю да карозіі, добра апрацоўваецца ціскам. Выкарыстоўваецца для вырабу дэталяў дакладнай механікі, медыцынскіх інструментаў, манет, посуду і мастацкіх вырабаў.
Літаратура
— С. 279.
Спасылкі Мельхиор // Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т. — Спб.: Азбука-классика, 2004—2009. Новиков И. И. Мельхиор // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Сплавы медзі Катэгорыя:Манетныя металы і сплавы