Ізар — рака, якая бярэ пачатак у Аўстрыйскіх Альпах на мяжы з Германіяй, працякае праз паўднёва-ўсходнюю Баварыю і ўпадае ў Дунай.

У сваім верхнім цячэнні Ізар — тыповая горная рака. Там досыць папулярныя водныя віды спорту накшталт сплаўленне на плытах, каяках. Аднак вялікую частку сваёй плыні Ізар працякае па даволі плоскай раўніне паўднёвай Баварыі.

Доўгія гады Ізар лічыўся забруджаным і непрыдатным для купання. Аднак у апошні час увасабляецца ў жыццё праграма па яго рэнатурацыі. У гарачыя дні берагі Ізара — упадабанае месца адпачынку жыхароў Мюнхена і іншых гарадоў.

Катэгорыя:Рэкі Баварыі Катэгорыя:Рэкі Аўстрыі Катэгорыя:Ціроль Катэгорыя:Прытокі Дуная