1865 год па грыгарыянскім календары.
Падзеі
16 студзеня: Заснавана Лонданскае матэматычнае таварыства. 8 сакавіка: Аўстрыйскі біёлаг Грэгар Іаган Мендэль паведаміў аб вынайдзеных ім заканамернасцях спадчыннасці брунскаму Таварыству прыродазнаўцаў. 9 красавіка: Пасля крывавых баёў здаўся Рычманд (Віргінія), Грамадзянская вайна ў ЗША завяршылася. 26 красавіка: Італьянскі астраном Анібале дэ Гаспарыс адкрыў астэроід (83) Беатрыс. 12 мая: У Тамперэ, на паўднёвым захадзе Фінляндыі, заснавана невялікая папяровая фабрыка, у 1871 годзе кампанія была пераназвана ў Nokia Ab. 17 мая: У Парыжы 20 дзяржавамі прыняты Першая міжнародная тэлеграфная канвенцыя і Рэгламент тэлеграфнай сувязі. 19 чэрвеня: Генерал Гордан Грэйнджэр у Тэхасе абвясціў аб вызваленні апошніх рабыняў на тэрыторыі Канфедэрацыі. 4 ліпеня: Выйшла ў свет першае выданне кнігі Льюіса Кэрала «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне». 14 ліпеня: Здзейснена першае паспяховае ўзыходжанне на гару Матэргорн у Альпах, пры спуску 4 чалавекі загінулі. 26 ліпеня: Ва Уэлінгтане адбылося першае паседжанне парламента Новай Зеландыі. 25 жніўня: Паблізу паселішча Шэргоці ў Індыі на зямлю ўпаў метэарыт масай каля 6 кг. 28 верасня: Опера Станіслава Манюшкі «Страшны двор» упершыню пастаўлены Вялікім тэатрам у Варшаве. 29 кастрычніка: Лорд Джон Расел у другі раз заняў пасаду прэм’ер-міністра Вялікабытаніі. 8 лістапада: У Марыінскім тэатры Санкт-Пецярбурга адбылася прэм’ера оперы «Рагнеда». 17 снежня: На каралеўскі прастол Бельгіі ўзышоў Леапольд II. 18 снежня: Увайшла ў сілу 13-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая канчаткова забараніла ўсе формы рабства.
Нарадзіліся 10 чэрвеня: Фрэдэрык Кук, амерыканскі ўрач, палярны падарожнік 23 верасня: Пека Халанен, фінскі мастак (пам. 1.12.1933) 1 кастрычніка: Поль Дзюка, французскі кампазітар (пам. 17.5.1935) 12 кастрычніка: Артур Гардэн, англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (пам. 17.6.1940) 26 кастрычніка: Бенджамін Гугенхайм, амерыканскі бізнесмен (пам. 15.10.1912) 8 снежня: Ян Сібеліус, фінскі кампазітар 30 снежня: Рэдзьярд Кіплінг, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 18.1.1936)
Памерлі 15 красавіка: Аўраам Лінкальн, прэзідэнт ЗША. 23 жніўня: Фердынанд Георг Вальдмюлер, аўстрыйскі мастак. 26 жніўня: Іаган Франц Энке, нямецкі астраном. 25 верасня: Андрэс дэ Санта Крус, лацінаамерыканскі ваенны і палітычны дзеяч. 10 снежня: Леапольд I, кароль Бельгіі.