Маргарыта I Эльзаская (; нар. каля 1145 — пам. 15 лістапада 1194) — графіня Фландрыі з 1191 года.
Радавод
Бацькі Маргарыты — граф Фландрыі Т'еры Эльзаскі і яго 2-я жонка Сібіла Анжуйская (каля 1112/1116 — 1165).
Унучка па бацьку — Т’еры II, герцага Латарынгіі, па маці — Фулька V, графа Анжу і караля Іерусаліма.
Асабістае жыццё
Каля 1160 года выйшла замуж за Раўля II (1145 — 17 чэрвеня 1176), графа дэ Вермандуа, аднак гэты шлюб быў прызнаны не здзейсненым.
У красавіку 1169 годзе выйшла замуж за Бадуэна V, графа Эно (1150 — 17 снежня 1195), маркграфа Намюра, сына графа Эннае Бадуэна IV і Алісы Намюр, дачцэ Готфрыда Намюра.
Бадуэн V і Маргарыта I Эльзаская мелі пяць сыноў і трох дочак:
Ізабелу (23 красавіка 1170-15 сакавіка 1190) — жонку караля Францыі Філіпа II. Бадуэна VI (ліпень 1172—1205) — графа Фландрыі і Эно, імператара Лацінскай імперыі. Іаланду дэ Эно (1175—1219) — жонку П’ера II дэ Куртэнэ. Філіпа I Высакароднага (1175— 9 кастрычніка 1212) — маркграфа Намюра. Генрыха I (1176—16 чэрвеня 1216) — імператара Лацінскай імперыі. Сібілу (1179—9 студзеня 1217), жонку Гішара дэ Бажэ. Юстас (памёр у 1219 годзе) — рэгента Фесалоніцкага каралеўства. Готфрыда дэ Эно.
У 1177 годзе была прызначана сваім братам Філіпам I Эльзаскім, спадчынніцай прастола Фландрыі. У 1191 годзе Філіп I памёр падчас падчас трэцяга крыжовага паходу і Маргарыта стала графіняй Фландрыі. Разам з ёй стаў суправіцелем яе муж Бадуэн V (пад імем Бадуэна VIII).
Маргарыта I Эльзаская памерла ў 1194 годзе.
міні|злева|200px|Пячатка Маргарыты I Эльзаскай
Спасылкі Olivier De Wree, Lambertus Vossius. Les seaux des comtes de Flandre et inscriptions des chartes. 1641 Генеалогія графаў Фландрыі Materialsammlung über Margarete auf mittelalter-genealogie.de
Катэгорыя:Графы фландрскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Катэгорыя:Жанчыны XII стагоддзя