Ота фон Герыке (; 20 лістапада 1602, Магдэбург — , ) — нямецкі фізік, інжынер і філосаф. Вучыў правазнаўства, матэматыку і механіку ў Лейпцыгу, Іене і Лейдэне. Некаторы час служыў інжынерам у Швецыі. З 1646 г. - бургамістр Магдэбурга. У 1650 вынайшаў вакуумную адпампоўку і ўжыў сваё вынаходства для вывучэння ўласцівасцей вакууму і ролі паветра ў працэсе гарэння і для дыхання чалавека. У 1654 годзе правёў вядомы эксперымент з Магдэбургскімі паўшар'ямі, які даказаў наяўнасць ціску паветра; усталяваў пругкасць і важкасць паветра, здольнасць падтрымліваць гарэнне, праводзіць гук.

У 1657 годзе вынайшаў вадзяны барометр.

У філатэліі

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.5, Мн., 1997, С.203

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Енскага ўніверсітэта‏ Катэгорыя:Інжынеры Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1602 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1686 годзе Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магдэбургу Катэгорыя:Памерлі ў Гамбургу Катэгорыя:Астраномы XVII стагоддзя Катэгорыя:Асобы на марках