Франсуа I Латарынгскі (; 17 лютага 1519, Бар-ле-Дзюк — 24 лютага 1563, Арлеан) — 2-і герцаг дэ Гіз (1550—1563), граф, затым герцаг Амальскі і Пэр Францыі, маркіз дэ Маен, барон, затым прынц дэ Жуанвіль, вялікі камергер і вялікі лоўчы Францыі. Французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч часоў Рэлігійных войнаў у Францыі, старэйшы сын Клода I (20 кастрычнка 1496 — 12 красавіка 1550), герцага дэ Гіза, і Антуанеты дэ Бурбон-Вандом (1493—1583).

Сям’я Франсуа Гіза Жонка: (з 29 красавіка 1548па іншых даных — 4 снежня 1548) Ганна д'Эстэ (1531—1607), графіня дэ Жызор, дачка Эркале II д'Эстэ, герцага Ферары, Мадэны і Рэджыё і Рэнэ Французскай, дачцэ караля Людовіка XII. Мелі 7 дзяцей: Генрых Латарынгскі (31 снежня 1550 — 23 снежня 1588), герцаг дэ Гіз, Кацярына Марыя Латарынгская (1552—1596), герцагіня дэ Манпансье, Шарль Латарынгскі (26 сакавіка 1554 — 4 кастрычніка 1611), герцаг Маенскі, Луі Латарынгскі (6 ліпеня 1555 — 24 снежня 1588), кардынал дэ Гіз, Антуан (1557—1560), Франсуа (1559—1573), Максіміліян (1562—1567).

Біяграфія Франсуа ўславіўся ў 1552 годзе абаронай Меца супраць 60000 арміі імператара Карла V, выратаваў гонар французскай зброі ў бітве пры Рэнці (1554), ваяваў у 1556—1557 гг. у Італіі, адняў у 1558 г. у англічан Кале пасля двухсотгадовага валадарства і ўзяў Тыянвіль.

Пры слабым каралю Францыску II, жанатым на яго пляменніцы, Марыі Сцюарт, Гіз, разам з братам, Шарлем Гізам, кардыналам Латарынгскім, забраў у свае рукі ўсю ўладу ў Францыі. З фанатычнай лютасцю Гіз пераследваў пратэстантаў і знішчыў амбуазскую змову, прычым узяў у палон прынца Кандэ.

Пасля смерці Францыска II, якая настала ў 1560 годзе, Гіз утварыў трыумвірат з канетаблем Манмарансі і маршалам Сент-Андрэ, да якога затым далучыўся Антуан, кароль Наварскі. У сакавіку 1562 года Гіз уладкаваў масавае вынішчэнне пратэстантаў у Васі. З прычыны гэтай разні пачалася Першая гугеноцкая вайна, у якой спачатку поспех Гізу спрыяў: ён узяў Руан, разбіў гугенотаў пры Дро ў 1562 годзе, але пры аблозе Арлеана быў здрадліва застрэлены гугенотам Пальтро дэ Меры. Пасля яго сын, Генрых I, адзін з арганізатараў Варфаламееўскай ночы, адпомсціў за забойства бацькі, знішчыўшы главу гугенотаў, Гаспара дэ Каліньі.

Літаратура Brisset, «François de G.» (1840); Valincour, «Vie de François duc de G.» (1881); Cauvin, «Vie de François de Lorraine» (1885).

Катэгорыя:Пэры Францыі Франсуа Франсуа Катэгорыя:Удзельнікі Рэлігійных войн: Каталікі Катэгорыя:Вялікія камергеры Францыі