Клод I Латарынгскі (20 кастрычніка 1496, Кандэ, Латарынгія — 12 красавіка 1550, Жуанвіль, Шампань) — граф д’Амаль (1508), тытулярны граф дэ Гіз (1508—1520), граф дэ Гіз (1527), барон д’Эльбёф, дэ Маен і дэ Жуанвіль (1508), 1-ы герцаг дэ Гіз (1528), Пэр Францыі (1528). Французскі ваенны дзеяч і заснавальнік роду Гізаў.

Сям’я Клода Гіза Жонка: (з 9 чэрвеня 1513) Антуанета дэ Бурбон-Вандом (1493—1583), дачка Франсуа дэ Бурбона, графа Вандома, і Марыі Люксембургскай, графіні дэ Сен-Поль. Мелі 12 дзяцей: Марыя (22 лістапада 1515 — 11 чэрвеня 1560), м1- (з 1534) Людовік (пам. 1537), герцаг дэ Лангвіль, м2- (з 1538) Якаў V (10 красавіка 1512 — 14 снежня 1542), кароль Шатландыі. Франсуа (24 лютага 1519 — 18 лютага 1563), 2-гі герцаг дэ Гіз, глава каталікоў, генерал-лейтэнант Францыі. Луіза (1520—1542). Рэнэ (1522—1602). Шарль (17 лютага 1524 — 26 снежня 1574), кардынал Латарынгскі, архібіскуп Рэймскі. Клод II (18 жніўня 1526 — 3 сакавіка 1573), герцаг д’Амаль. Луі (21 кастрычніка 1527 — 29 ліпеня 1578), кардынал дэ Гіз, архібіскуп Санскі. Філіп (1529—1529). П’ер (1530 — чэрвень 1530). Антуанэта (1531—1561). Франсуа (1534—1563). Рэнэ II (14 жніўня 1536 — 14 снежня 1566), барон, затым маркіз д’Эльбёф.

Гл. таксама Сеньёры, графы і герцагі дэ Гіз

Катэгорыя:Пэры Францыі Клод Клод Клод Катэгорыя:Герцагі амальскія