Перламутраўка вялікая лясная (Argynnis paphia) — від матылькоў сямейства . Размах крылаў 54-70 мм.

Апісанне

Верхнія крылы цёмна-аранжавага колеру з чорнымі плямамі, ніжнія зялёнага колеру са срэбнымі палосамі. Самцы меншыя і бялейшыя, чым самкі. Вусені чорнага і карычневага колераў з дзвюма жоўтымі лініямі ўздоўж спіны.

Арэал

Шырока распаўсюджаны ва ўмеранай Еўропе і Азіі.

Біялогія

Дарослыя асобіны ядуць нектар розных кветак і нектар з тлей. Яны добра лётаюць, і іх можна ўбачыць на высокай хуткасці над кронамі дрэў. Пераважнае месца пражывання — рэдкія сонечныя лісцяныя лясы, асабліва дубравы, хоць яны жывуць і ў іглічных лясах.

Вусені вылупляюцца з яец у жніўні і адразу ж уваходзяць у стан спячкі да наступнай вясны. Пасля абуджэння яны падаюць на зямлю і сілкуюцца Фіялкафіялкамі|Viola ля аснавання дрэва. Звычайна кормяцца ў начны час. Дарослыя асобіны з’яўляюцца ў чэрвені.

Катэгорыя:Німфаліды Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе