Вольга Мікалаеўна Грамыка (нар. , , Украіна) — беларуская пісьменніца. Піша на рускай мове.

Біяграфія Нарадзілася апоўначы з 13 на 14 верасня 1978 года ў Вінніцы. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці мікрабіялогія. Працавала ў адным з НДІ Мінска. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Замужам, мае сына.

Паводле звестак «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», сужэнцам Вольгі Грамыка з’яўляецца беларускі бізнесмен Аляксандр Зайцаў.

Першыя кнігі былі напісаны ў жанры гумарыстычнага фэнтэзі, «Верныя ворагі» ў жанры гераічнага. Выдаецца з 2003 года.

Творчасць Творы Вольгі Грамыка адрознівае іронія, часам пераходзячая ў сарказм. Галоўнымі героямі яе кніг з’яўляюцца персанажы, якія ў традыцыйнай фэнтэзі адносяцца да адмоўных: ведзьмы, вампіры, пярэваратні, драконы, тролі, манціхоры і іншыя. Дзве кнігі — «Плюс на мінус» і «Космабіёлухі» былі напісаны ў суаўтарстве з рыжскім пісьменнікам Андрэем Уланавым.

У Інтэрнэце вядомая пад псеўданімамі Ведзьма або Volha. Таксама фанаты творчасці Грамыка часта называюць яе ВБП, што значыць — Вялікая Беларуская (альбо Белорская — па месцы дзеяння некалькіх яе кніг) Пісьменніца.

Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі фэнтэзі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі фэнтэзі Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Расіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Зорны мост» Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя