Канал Альберта, Алберт-канал (, ) — канал у Бельгіі, які злучае гарады Антверпен і Льеж. Даўжыня канала — 129,5 км. Будаўніцтва канала адбывалася ў 1930—1939 гадах, выкарыстоўваецца з 1940 года, але афіцыйна ён быў адкрыты толькі пасля Другой сусветнай вайны ў 1946 годзе.
Глыбіня канала — 3,4 м, пасля 1997 года Алберт-канал можа прапускаць судны грузападымальнасцю больш за 9000 тон (клас-VI). На канале шэсць шлюзаў, розніца вышынь — 56 м (пяць шлюзаў вышынёй каля 10 м і адзін 5,7 м).
Катэгорыя:Каналы Бельгіі Катэгорыя:Антверпен (правінцыя) Катэгорыя:Лімбург (правінцыя, Бельгія) Катэгорыя:Льеж (правінцыя)