Падзеі У Токіа заснаваны універсітэт Васэда Заснаваны ФК Тотэнхэм Хотспур Заснавана кампанія Beiersdorf AG 20 мая: Германія, Аўстра-Венгрыя і Італія заключылі Траісты саюз. 18 снежня: Першыя тэлефонныя лініі злучылі гомельскі маёнтак князя Ф. Паскевіча з яго замкам, фабрыкамі і фальваркамі.
Нарадзіліся
10 студзеня: Эжэн Дэльпорт, бельгійскі астраном 18 студзеня: Алан Аляксандр Мілн, англійскі пісьменнік, аўтар аповесцяў пра Віні-Пуха (пам. 31.1.1956) 25 студзеня: Вірджынія Вульф, англійская пісьменніца 30 студзеня: Франклін Дэлана Рузвельт, 32-гі прэзідэнт ЗША (пам. 12.4.1945) 2 лютага: Джэймс Джойс, ірландскі пісьменнік 10 лютага: Францішак Умястоўскі, беларускі пісьменнік 21 красавіка: Персі Уільям Брыджмен, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 3 мая: Уладзіслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысёр, драматург (пам. 28.9.1937) 17 чэрвеня: Ігар Фёдаравіч Стравінскі, расійскі кампазітар 7 ліпеня: Янка Купала, беларускі паэт (пам. 28.6.1942) 22 ліпеня: Эдвард Хопер, амерыканскі мастак 8 жніўня: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар беларускага паходжання 27 верасня: Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст 30 верасня: Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізік 5 кастрычніка: Роберт Годард, амерыканскі вучоны-ракетатэхнік 24 кастрычніка: Імрэ Кальман, венгерскі кампазітар 3 лістапада: Якуб Колас, беларускі паэт, празаік, драматург, мовазнавец 18 лістапада: Персі Уіндэм Льюіс, англійскі мастак, пісьменнік 11 снежня: Макс Борн, нямецкі і брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Памерлі
20 студзеня: Джон Лінел, англійскі мастак 19 красавіка: Чарлз Дарвін, брытанскі навуковец-прыродазнаўца, заснавальнік эвалюцыйнай тэорыі паходжання біялагічных відаў (нар. 12.2.1809) 2 чэрвеня: Джузэпэ Гарыбальдзі, герой Рысарджымента (нар. 4.7.1807) 10 чэрвеня: Васіль Рыгоравіч Пяроў, рускі жывапісец і графік (нар. 2.1.1834) 8 кастрычніка: Фёдар Пятровіч Літке, рускі мараплавец, географ, даследчык Арктыкі, адмірал (нар. 28.9.1797) 13 кастрычніка: Жазеф Арцюр дэ Габіно, французскі сацыёлаг, этнолаг, антраполаг, пісьменнік, дыпламат (нар. 14.7.1816) 31 снежня: Леон Мішэль Гамбета, французскі палітычны дзеяч (нар. 2.5.1838)