Кукейноскае княства (, ) — удзельнае княства Полацкай зямлі ў ХІІ—ХІІІ стст., сталіца — горад Кукенойс (цяпер пас. Кокнесэ, Латвія).
Асноўная крыніца па гісторыі княства «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага. У пачатку ХІІІ ст. ва ўладанні князя Вячкі, васала князя полацкага, дакладныя межы княства, а таксама час заснавання невядомыя.
Не атрымаўшы дапамогі ад полацкага сюзерэна, у 1205 годзе, Вячка перадаў палову (ці іншую частку) княства рыжскаму біскупу Альбрэхту фон Буксгеўдэну і атрымаў назад частку ў лен з абяцаннем абароны ад літоўцаў. У 1208 годзе Вячка спаліў Кукенойс і сышоў на Русь, тэрыторыя княства была цалкам занятая біскупам і ордэнамГенрих Латвийский. Хроника Ливонии. — С. 123—127., але правы на яе яшчэ працяглы час заставаліся няпэўнымі.
Літаратура Генрих Латвийский. Хроника Ливонии / Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского — 2-е изд. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1938. — 185 с. Козлова Р. М. Забытые княжества Белой Руси: Кокна // Научные чтения, посвящённые Виктору Владимировичу Мартынову. Вып. 3. — Мн.: РИВШ, 2016. — 118 с. — С. 4-14.
Катэгорыя:Княствы Русі Катэгорыя:Гісторыя Латвіі Катэгорыя:Княствы ў беларускай гісторыі Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы