Крыстоф Гі Дэні Ламбер (; больш вядомы як Крыстафер Ламберт, ; ) — французскі і амерыканскі акцёр, лаўрэат прэміі «Сезар» (1986).

За 30 гадоў кінакар’еры зняўся больш чым у 60 карцінах. Ламберт граў як у камедыях («Арлет», «Эркюль і Шэрлак супраць мафіі», «Чаму я?»), так і ў інтэлектуальным кіно («Падземка», «Забіць святара»). Аднак сапраўдную папулярнасць акцёр атрымаў дзякуючы ролям герояў-адзіночак у фантастычных фільмах і фільмах жанру «экшан» («Крэпасць/Апошні адлік», «Смяротная бітва», «Крутыя ствалы»), сярод якіх самая галоўная — несмяротны воін Конар Маклаўд з фільма «Горац».

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Відэаінтэрв’ю Крыстафер Ламберт 2010 г. Крыстафер Ламберт на Rotten Tomatoes

Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта