Лары Кінг, сапр.: Лорэнс Харві Зайгер (, , , Нью-Ёрк — 23 студзеня 2021, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі тэлежурналіст, вядомы дзякуючы свайму папулярнаму ток-шоу «Larry King Live», нязменным вядучым якога з’яўляўся з 1985 па 2010 год.

Біяграфія За сваю кар’еру ён правёў больш за 50 000 інтэрв’ю з палітыкамі, спартсменамі, артыстамі і іншымі знакамітымі людзямі. Ён лаўрэат прэміі «Эмі», двухразовы лаўрэат прэміі «Пібадзі» і дзесяціразовы прызёр прэміі «Cable ACE».

Бацькі Лары — Джэні і Эдзі Зэйгер, — яўрэі, якія эмігравалі з Беларусі (бацька быў з Мінска, маці з Пінска). Іх першы сын Ірвін нарадзіўся ў 1932 годзе, але памёр ва ўзросце шасці гадоў ад апендыцыту. Пасля Лары ў іх сям’і нарадзіўся яшчэ адзін сын — Марці.

Пачынаў працаваць барменам. У 1957 годзе пераехаў у Маямі, дзе працаваў прыбіральшчыкам у офісе радыёстанцый. Паколькі дыктараў не хапала, Кінгу прапанавалі выйсці ў эфір. Так пачалася яго кар’ера ў СМІ.

Восем разоў быў жанаты з сямю жанчынамі. Чацвёра дзяцей ад трох жонак.

З 1997 года жанаты восьмым шлюбам з Шоўні Саўтвік.

У 1997 годзе, разам з іншымі вядомымі акцёрамі і кіраўнікамі Галівуда, Лары Кінг падпісаў адкрыты ліст нямецкаму канцлеру Гельмуту Колю, апублікаваны ў газеце International Herald Tribune, у якім заяўлялася аб недапушчальнасці парушэння рэлігійных правоў паслядоўнікаў саенталогіі ў Германіі.

У ліпені 2010 года Лары Кінг абвясціў аб добраахвотным скорым закрыцці свайго шоу. Апошні выпуск выйшаў 16 снежня 2010 года. Госцем праграмы стаў Арнольд Шварцэнэгер.

Бібліяграфія My Remarkable Journey, 2009 The People’s Princess: Cherished Memories of Diana, Princess of Wales, From Those Who Knew Her Best, 2007 My Dad and Me: A Heartwarming Collection of Stories About Fathers from a Host of Larry’s Famous Friends, 2006 Taking on Heart Disease: Famous Personalities Recall How They Triumphed Over the Nation’s #1 Killer and How You Can, Too, 2004 Remember Me When I’m Gone: The Rich and Famous Write Their Own Epitaphs and Obituaries, 2004 Love Stories of World War II, 2002 Anything Goes! : What I’ve Learned from Pundits, Politicians, and Presidents, 2000 Powerful Prayers: Conversations on Faith, Hope, and the Human Spirit with Today’s Most Provocative People, 1999 Future Talk: Conversations About Tomorrow with Today’s Most Provocative Personalities, 1998 Daddy Day, Daughter Day, 1997 The Best of Larry King Live: The Greatest Interviews, 1995 How to Talk to Anyone, Anytime, Anywhere: The Secrets of Good Communication, 1995 When Your From Brooklyn: Child Art, 1994 On the Line: The New Road to the White House, 1993 Tell Me More, 1992 Tell It To The King, 1989 Larry King, 1984

Спасылкі Лары Кінг, сын беларускіх яўрэяў, зрабіў смешнае шоу з успамінаў пра дзяцінства. 23 лютага 2011 г., newsru.co.il

Катэгорыя:Журналісты ЗША Катэгорыя:Тэлевядучыя ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19