Беларусы Украіны — нацыянальная меншасць Украіны. Паводле Перапісу насельніцтва 2001 года, беларусы — трэцяяНаціональний склад населення паводле колькасці этнічная група пасля ўласна украінцаў — 37 мільёнаў 541 тысяч чалавек (альбо 77,8 %) і рускіх — 8 мільёнаў 334 тысяч чалавек (або 17,3 %). Ва Украіне жыве 275 тысяч беларусаў, або 0,57 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Большасць беларусаў перасялілася ў 19-20 ст., але невялікая частка аўтахтоны. Яны жывуць на поўначы Чарнігаўскай і Ровенскай абласцей. Таксама ёсць версія, што карэннае насельніцтва Пуціўльскага раёна у Сумскай вобласці (так званыя ) — беларусы.Горюндія , Український тиждень
Гісторыя Станам на 1933 год ва Украінскай ССР існавала 2 нацыянальных беларускіх сельсавета.
Сучаснасць Вобласць Колькасць (тыс. чал.) % Аўтаномная рэспубліка Крым 29,2 1,4 % Вінніцкая вобласць 3,1 0,2 % Валынская вобласць 3,2 0,3 % Днепрапятроўская вобласць 29,5 0,8 % Данецкая вобласць 44,5 0,9 % Жытомірская вобласць 4,9 0,4 % Запарожская вобласць 12,6 0,7 % Кіеўская вобласць 8,6 0,5 % Кіраваградская вобласць 5,5 0,5 % Луганская вобласць 20,5 0,8 % Львоўская вобласць 5,4 0,2 % Мікалаеўская вобласць 8,3 0,2 % Адэская вобласць 12,7 0,5 % Палтаўская вобласць 6,3 0,4 % Ровенская вобласць 11,8 1,0 % Сумская вобласць 4,3 0,3 % Харкаўская вобласць 14,7 0,5 % Херсонская вобласць 8,1 0,7 % Хмяльніцкая вобласць 2,7 0,2 % Чаркаская вобласць 3,9 0,3 % Чарнавіцкая вобласць 1,4 0,2 % Чарнігаўская вобласць 7,1 0,6 % горад Кіеў 16,5 0,6 % горад Севастопаль 5,8 1,6 %
Паводле Перапісу насельніцтва 2001 года, ва Украіне пражывае 275,8 тысяч беларусаў, пры гэтым іх колькасць у параўнанні з Перапісам 1989 года скарацілася на 37,3 %Нацыянальны склад. Большасць з іх пражывала на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Пераважна беларусы жывуць у сельскай мясцовасці.
Беларускія добраахвотнікі ў Расійска-ўкраінскай вайне Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны з вясны 2014 года. Група беларускіх добраахвотнікаў удзельнічала ў Баях за Піскы, паблізу Данецкага аэрапорта ў ліпені 2014 года. У тым жа годзе быў створаны Атрад «Пагоня». У чэрвені 2015 года была закладзеная Тактычная група «Беларусь».
9 сакавіка 2022 года, пасля поўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну, беларускія добраахвотнікі заявілі пра аб’яднанне ў Батальён Кастуся Каліноўскага, які пазней быў ператвораны ў полк. 30 сакавіка 2022 года стала вядома пра пачатак фарміравання беларускага палка «Пагоня» ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны.Белорусы начали создавать полк «Погоня» в составе Вооруженных сил Украины
Беларускія нацыянальныя арганізацыі ва Украіне
Дзейнасць
Музеі Краязнаўчы музей беларускага побыту і прыкладнога мастацтва (с. Гусарка Куйбышаўскага раёна Запарожскай вобласці)
Музей у с. Шырокае (Крым), у якім сабраныя ўнікальныя матэрыялы, рэліквіі, дакументы.
Крымскі этнаграфічны музей (г. Сімферопаль). Адкрыта спецыяльная беларуская экспазіцыя.
Нядзельныя школы У беларускіх арганізацыях Украіны працуюць 6 нядзельных школ: адна — у Львоўскай вобласці, адна — у г. Адэса, чатыры — у Крыме.
Данецкая абласная арганізацыя беларусаў «Неман» штомесяц публікуе ў абласной газеце «Святліца» метадычныя рэкамендацыі і матэрыялы для «хатняй беларускай школы».
СМІ На пастаяннай аснове выпускаецца газета Беларускай абшчыны Львоўскай вобласці «Весткі з Беларусі», выходзіць газета «Белая Русь» Саюза беларусаў Крыма, выпускаецца часопіс «Крым-Беларусь», выдадзеныя буклеты пра мерапрыемствы беларускіх арганізацый у г. Данецку, г. Запарожжа, Крыму.
Кіраўнікі і актыў беларускіх арганізацый г. Чарнігава, Севастопаля, Адэсы, Ужгарада, Данецка сістэматычна друкуюць свае матэрыялы ў гарадскіх і абласных газетах, выступаюць па мясцовым тэлебачанні і радыё.
Фестывалі У 2007—2011 гадах у Кіеве і іншых гарадах Украіны праводзіўся фестываль «Беларуская вясна».
Помнікі
28 сакавіка 2016 года быў адкрыты Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну.Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве
Вядомыя беларусы і асобы беларускага паходжання ва Украіне Пётр Міхайлавіч Буйко — прафесар Кіеўскага медыцынскага інстытута, удзельнік партызанскага руху ва Украіне. Якаў Якаўлевіч Зайко — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст і пісьменнік беларускага паходжання. Народны дэпутат Украіны I склікання. Герой Украіны. Арцём Уладзіміравіч Мілеўскі — украінскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік расійскага клуба «Тосна» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Украіны. Віктар Фёдаравіч Януковіч — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, які з’яўляўся чацвёртым прэзідэнтам Украіны з лютага 2010 года да незаконнага самаўхілення ад улады ў лютым 2014 года. Міхаіл Міхайлавіч Жызнеўскі — кавалер ордэна Героя Нябеснай сотні, Герой Украіны, пазаштатны карэспандэнт украінскай газеты «Саборная Кіеўшчына» (укр.: Соборна Київщина), грамадзянін Беларусі. Стаў адной з першых ахвяр падчас Еўрамайдану ў Кіеве. Алесь Чаркашын — баец тактычнай групы «Беларусь». Эдуард Анатолевіч Лобаў — беларускі палітычны дзеяч, сустаршыня «Маладога Фронту», палітвязень Беларусі, вязень сумлення. Баец тактычнай групы «Беларусь». Васіль Парфянкоў — беларускі грамадскі актывіст, палітвязень Беларусі. Баец тактычнай групы «Беларусь». Павел Рыгоравіч Шарамет — беларускі журналіст, працаваў у Расіі і Украіне, былы супрацоўнік Першага канала расійскага тэлебачання (ОРТ), адзін з заснавальнікаў вэб-сайта «Беларускі партызан».
Гл. таксама Беларуская мова ва Украіне Гаруны Спіс арганізацый беларускай дыяспары #Украіна Спіс беларусаў, якія загінулі за Украіну
Крыніцы
Спасылкі Згуртаванне беларусаў свету — арганізацыі ва Украіне Посольство Республики Беларусь в Украине
Катэгорыя:Народы Украіны