Падзеі

16 студзеня: Падпісаны саюзны дагавор паміж БССР і РСФСР. 18 студзеня: Заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. 1 лютага: Спыніла дзейнасць Ваенна-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якую ўзначальваў Кастусь Езавітаў (адкрытая ў верасні 1919). 10 лютага: У складзе Наркамата асветы БССР створана Навукова-тэрміналагічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналогіі на беларускай мове. 20 лютага: Пачалося навучанне ў Беларускай настаўніцкай семінарыі ў Барунах. 25 лютага: Часці Чырвонай арміі захапілі Тбілісі. 28 лютага: Падпісаны савецка-афганскі дагавор аб дружбе. 13 сакавіка: Абвешчана незалежнасць Манголіі ад Кітая. 17 сакавіка: Канстытуцыя Польшчы ўсталявала ў краіне парламенцкую рэспубліку. 18 сакавіка: Падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай з аднаго боку, РСФСР і УССР з другога боку. 21 сакавіка: Пачатак новай эканамічнай палітыкі ў Савецкай Расіі. 9 красавіка: Заснавана Консульства Беларускай Народнай Рэспублікі ў Канстанцінопалі. 1 ліпеня: Зацверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні. 9 ліпеня: Кангрэс ЗША зацвердзіў закон аб стварэнні хоўмлендаў для гавайцаў (англ. Hawaiian Homes Commission Act). 14 верасня: У Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасці». 17 верасня: Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта адплыла з Англіі ў Антарктыку. 28 верасня: У Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя — сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе хто прызнае Рыжскі мірны дагавор (пач. 25.9.1921). 30 кастрычніка: Афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 7 снежня: Па ініцыятыве Браніслава Тарашкевіча ў Радашковічах заснавана Таварыства беларускай школы.

Нарадзіліся 1 студзеня: Антоніа Пеліча, італьянскі ваенны дзеяч, гісторык і пісьменнік 5 студзеня: Фрыдрых Дзюрэнмат, швейцарскі драматург 26 студзеня: Акіо Морыта, японскі бізнесмен, заснавальнік кампаніі Sony 30 студзеня: Іван Шамякін, народны пісьменнік Беларусі (пам. 14.11.2004) 10 лютага: Сямён Пустэльнікаў, Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Беларусі (пам. 5.2.1945) 22 лютага: Жан-Бедэль Бакаса, прэзідэнт ЦАР 6 сакавіка: Фахд ібн Абдэль Азіз ас-Сауд, 5-ы кароль Саудаўскай Аравіі 29 красавіка: Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменнік (пам. 5.3.2000) 12 мая: Іозеф Бойс, нямецкі мастак 4 ліпеня: Жэрар Дэбро, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1983) 14 ліпеня: Сікста Дуран-Бальен, эквадорскі палітык 19 ліпеня: Разалін Сасмэн Ялаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1977) 11 жніўня: Алекс Хейлі, амерыканскі пісьменнік 12 верасня: Станіслаў Лем, польскі пісьменнік-фантаст (пам. 27.3.2006) 30 верасня: Дэбора Кер, брытанская актрыса 16 кастрычніка: Анджэй Мунк, польскі кінарэжысёр 25 кастрычніка: Міхай I, апошні кароль Румыніі (пам. 5.12.2017) 21 лістапада: Янка Юхнавец, беларускі паэт (пам. 6.1.2004) 23 лістапада: Атамар Крэйча, чэшскі акцёр і рэжысёр 15 снежня: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (пам. 1.5.1986)

Памерлі 2 студзеня: Франц фон Дэфрэгер, аўстрыйскі мастак 17 сакавіка: Мікалай Жукоўскі, рускі навуковец (нар. 17.1.1847) 8 лютага: П. А. Крапоткін, рускі географ, гісторык, тэарэтык анархізму 4 ліпеня: Антоні Грабоўскі, польскі інжынер-хімік, адзін з першых паэтаў на эсперанта 16 снежня: Каміль Сен-Санс, французскі кампазітар і дырыжор