Уладзімір Самойлавіч Басалыга (, , Беларусь — , Мінск) — беларускі графік, педагог. Брат мастака Міхаіла Самуілавіча Басалыгі.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Слуцку. Бацька Самусь Сцяпанавіч Басалыга загінуў у 1945 годзе на фронце, маці Марыя Якубаўна была прыбіральшчыцай, выхоўвала трох дзяцей: Уладзіміра, Міхаіла і дачку Ніну.

Займаўся ў гарадской студыі выяўленчага мастацтваУладзімір Басалыга: «Я ўсіх вас люблю!» Споведзь душы і анталогія сучаснага графіка // Звязда. 05.09.2020. У 1960 скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1967 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Мазалёва, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1963 года.

З 1966 па 1971 працаваў галоўным мастаком Упраўлення мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, з 1971 па 1980 — галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. Быў звольнены з пасады за «няправільнае разуменне шляхоў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва». Па прызнанні мастака, гэта адбылося пасля даносу ў КДБ, у якім яго абвінавацілі ў тым, што ён крытыкаваў расійскага палкаводца Аляксандра Суворава, які здушыў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Дзевяць гадоў быў без працы, што дазволіла яму скончыць сваю серыю «Помнікі дойлідства Беларусі», напісаць свае найлепшыя творы«Беларусь». Выдавецтва «Полымя». 2001.

З 1989 па 1992 — старшы выкладчык, з 1992 па 1999 — дэкан, дацэнт мастацкага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1971. У 1999 — абраны намеснікам старшыні, з 2001 па 2007 старшыня Беларускага саюза мастакоў.

Памёр годаПамёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў // svaboda.org 8 чэрвеня 2020.Памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга. Пахаваны на могілках в. Кухты, побач з магілай маці.

Творчасць Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, а таксама ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Майстар экслібрыса. Творы выкананы ў асноўным у тэхніцы афорта і літаграфіі.

Для творчасці Басалыгі характэрныя сувязь з традыцыямі беларускага народнага мастацтва, яркая дэкаратыўнасць, глыбокае пранікненне ў задуму літаратурнага твора. Галоўнымі тэмамі творчасці з’яўляюцца тыя, якія звязаны з нацыянальнай культурай, традыцыйным побытам, народнымі вераваннямі, беларускай мовай (серыя «Мова наша родная»), архітэктурай (цыкл «Помнікі дойлідства Беларусі»).

Асноўныя творы: серыі аўталітаграфій «Помнікі дойлідства Беларусі», «Мова наша родная», «Радзіма мая дарагая», цыкл афортаў «Пакутніцы духоўнага Чарнобыля», ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў (звыш 40 выданняў), у т.л. М. Танка, Н. Гілевіча, П. Броўкі, У. Караткевіча.

Спіс твораў Ілюстрацыі да кніг: «Перазовы» Н. Гілевіча (Мінск, 1967), «Ключ жураўліны» і «Хай будзе святло» М. Танка (Мінск, 1972, сумесна з братам) «Добро пожаловать!» П. Броўкі (Мінск, 1972, сумесна з братам) альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (Мінск, 1972, саўм. з М. С. Басалыгам, дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом III ступені на ўсесаюзным конкурсе 1972) «Ладушки-Ладки» (саўм. з А. Лось, Н. Паплаўскай, 1977, дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом 1-й ступені на ўсесаюзным конкурсе ў 1978)

Станковыя работы: «Шануйце роднае слова» (1976) трыпціх «Песня трудолюбию» (1976) «Державы нашей сердце, цвети, родной мой Минск» (1976) «Воспоминания о земле», «Земное и космическое» (1976) серыя «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977) партрэт М. Гусоўскага (1980, літаграфія)

Творы ў калекцыях Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, літаратурных музеях Я. Купалы і Я. Коласа, Беларускім музеі гісторыі і культуры, Слуцкім краязнаўчым музеі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Музеі рэлігіі і атэізму ў Пецярбургу.

Узнагароды Больш за 40 дыпломаў рэспубліканскіх, міжрэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі. Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1990), бронзавым медалём ВДНГ СССР (1968), граматамі і дыпломамі рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі.

Сям'я Сын Андрэй (нар. 1970), таксама графік

Літаратура

Художники Советской Белоруссии. Мн., 1976. С.32 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.1. Мн., 1984. С.310-311 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1. Мн., 1993. С.328 Белорусская Энцыклапедыя: У 18 т. Т.2. Мн., 1996. С.338 Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1998. С.56

Спасылкі

Зірніце, якую справу зрабіў перад смерцю Уладзімір Басалыга ФОТЫ. // nashaniva 2 ліпеня 2020 Басалыга Уладзімір Самойлавіч. Ілюстрацыі да кніг Купалы і Коласа

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцку Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі Катэгорыя:Дэканы мастацкага факультэта БДАМ