Санта-Фэ () — правінцыя ва ўсходняй частцы Аргенціны. Правінцыя з'яўляецца часткай Цэнтральнага рэгіёну Аргенціны.

Сталіца правінцыі — горад Санта-Фэ.

Правінцыя падзеленая на 19 дэпартаментаў.

Санта-Фэ мяжуе з правінцыямі: Чака, Буэнас-Айрэс, Карыентэс, Энтрэ-Рыас, Кордава і Сант'яга-дэль-Эстэр.

Правінцыя з'яўляецца адной з самых густанаселеных ў краіне. У сталіцы, Санта-Фэ, пражываюць 380 000 жыхароў. Самы буйны горад Расарыё знаходзіцца на поўдні правінцыі (908 000 жыхароў).

Катэгорыя:Правінцыі Аргенціны