Педру II (;  — ) — рэгент у 1668—1683 гадах, затым 23-ці кароль Партугаліі з 1683 года. Другі сын караля Партугаліі Жуана IV і Луізы Гусман.

Кіраванне У 1668 годзе Педру быў прызначаны рэгентам пры сваім слабым старэйшым браце Афонсу VI. Пасля яго смерці ў 1683 годзе стаў каралём.

У лютым 1668 года ён скончыў выгадным мірам дваццацісямігадовую вайну з Іспаніяй. Апошняя прызнала незалежнасць Партугаліі.

У 1669 годзе Галандыя прызнала Бразілію партугальскай калоніяй. Неўзабаве там былі адкрыты Гераэзскія залатыя капальні, якія прынеслі Педра велізарныя багацці. У наступныя гады Педра паступова ўмацоўваў сваю ўладу і ўсё радзей склікаў картэсы.

Сям'я У 1668 годзе ён ажаніўся з Марыяй Францыскай Савойскай-Немурскай (1646—1683), жонкай брата, з якой той развёўся ў 1666 годзе. У іх нарадзілася адна дачка: Ізабела (1669—1690).

Другі раз Педру жаніўся ў 1687 годзе на Марыі Сафіі Нойбургской (1666—1699), дачцэ курфюрста Філіпа Вільгельма Пфальц-Нейбургскага.

Дзеці: Жуан (1689—1750), будучы кароль Партугаліі Жуан V, Францыск (1691—1742), герцаг Бежскі, Антоніа (1696—1757), Мануэль (1697—1766), Франчэска (1699—1736).

У яго было таксама трое пазашлюбных дзяцей: Луіза, Мігель і Жазэ, ад трох розных жанчын.

Педру II памёр 9 снежня 1706 года, спадчыннікам стаў сын Жуан V.

Катэгорыя:Каралі партугальскія Катэгорыя:Браганса (дынастыя) Катэгорыя:Рэгенты