Падзеі
13 сакавіка: Аўстрыя далучана да нацысцкай Германіі (Аншлюс Аўстрыі). У СССР ва ўсіх школах уведзена абавязковае вывучэнне рускай мовы. 25 мая: У Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. 6 чэрвеня: Японская армія захапіла Кайфэн, сталіцу кітайскай правінцыі Хэнань. 7 чэрвеня: Кітайская Рэспубліка ўзарвала дамбы на Хуанхэ, каб паводка спыніла наступленне японцаў. 19 чэрвеня: III чэмпіянат свету па футболе завяршыўся ў Францыі, пераможцам стала ў другі раз запар зборная Італіі. 29 ліпеня: Пачаліся Хасанскія баі, пагранічны канфлікт паміж Японіяй і СССР. 11 верасня: Адкрыты для наведвальнікаў Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку. 29 верасня: Падпісаны Мюнхенскі дагавор, Італія, Вялікабрытанія і Францыя пагадзіліся з анексіяй Судэцкай вобласці Чэхаславакіі Германіяй. 24 кастрычніка: Міністр замежных спраў Трэцяга рэйху Іаахім фон Рыбентроп прадставіў польскаму амбасадару ў Берліне патрабаванне аб перадачы Германіі ўсіх правоў на Гданьск. 30 кастрычніка: Пачала сталае вяшчанне радыёстанцыя ў Баранавічах. 20 снежня: У СССР уведзены працоўныя кніжкі. 23 снежня: У музей Іст-Лондана паступіла рыба латымерыя, якая лічылася даўно вымерлай.
Нарадзіліся 1 студзеня: Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтэса 6 студзеня: Адрыяна Чэлентана, італьянскі акцёр, спявак, рэжысёр 30 студзеня: Іслам Карымаў, прэзідэнт Узбекістана (пам. 2.9.2016) 9 лютага: Юрый Іосіфавіч Коваль, рускі пісьменнік 26 лютага: А.А. Праханаў, рускі пісьменнік 14 сакавіка: Мікалай Пятровіч Цішакін, беларускі акцёр 13 студзеня: Васіль Гроднікаў, беларускі пісьменнік і журналіст (пам. 17.10.2005) 14 красавіка: Л. І. Барадзін, рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч 15 красавіка: Клаўдзія Кардынале, італьянская кінаактрыса 17 красавіка: Рудольф Нурыеў, артыст балета (пам. 6.1.1993) 28 ліпеня: Альберта Фухіморы, перуанскі палітык, прэзідэнт Перу 6 жніўня: Ігар Лучанок, беларускі кампазітар
Памерлі 3 студзеня: Мікалай Багародскі, беларускі гісторык і архівіст 27 студзеня: Уладзімір Беняшэвіч, гісторык царквы, акадэмік Берлінскай, Мюнхенскай і Страсбургскай акадэміяў навук, прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта 17 лютага: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык (пам. 8.11.1908) 3 чэрвеня: Мігель Флета, іспанскі оперны спявак 13 чэрвеня: Шарль Эдуар Гіём, швейцарска-французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 29 лістапада: Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнавец (нар. 20.1.1892) 7 жніўня: Канстанцін Станіслаўскі, рускі тэатральны дзеяч (нар. 17.1.1863) 3 кастрычніка: Уладзімір Валянцінавіч Варанкін, савецкі гісторык, эсперантолаг, эсперантамоўны пісьменнік 5 кастрычніка: Марыян Здзяхоўскі, польскі літаратуразнавец 10 кастрычніка: Адам Бабарэка, беларускі пісьменнік і крытык (нар. 14.10.1899) 3 снежня: Юха Венала, дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі (нар. 19.6.1872)