Падзеі
1 сакавіка: Далучэнне Балгарыі да восі Рым-Берлін-Токіа. 11 сакавіка: Прэзідэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвельт зацвярджае Акт аб ленд-лізе. 6 красавіка: Нямецкія войскі ўварваліся ў Югаславію. 10 красавіка: На тэрыторыі акупаванай Югаславіі створана марыянетачная Незалежная дзяржава Харватыя начале з Антэ Павелічам. 12 мая: Нямецкі інжынер Конрад Цузэ прадставіў Z3 — першы ў свеце праграмна-кіраваны і цалкам аўтаматычны камп’ютар. 14 чэрвеня: Пачалася дэпартацыя грамадзян Латвіі, Літвы і Эстоніі ў аддаленыя рэгіёны Расіі. 19 чэрвеня: У Берліне на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэту самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтр. Пачалася апошняя перадваенная масавая дэпартацыя, скіраваная супраць «варожых элементаў» і іх сямей у заходніх абласцях Беларусі, Украіны, Малдавіі. За 19—20 чэрвеня з Беларусі высланыя ў Сібір і Казахстан 22 тыс. чалавек. 22 чэрвеня: Войскі нацысцкай Германіі напалі на СССР, пачалася Вялікая Айчынная вайна. 23 чэрвеня: Войскі нацысцкай Германіі занялі гарады Беласток і Гродна. Утворана Стаўка галоўнага камандавання ўзброеных сіл СССР (8 жніўня ператворана ў Стаўку вярхоўнага галоўнакамандавання). 24 чэрвеня: У СССР створаны знішчальныя батальёны для барацьбы з дэсантамі і дыверсіямі ў прыфронтавай паласе Здзейснены налёты савецкай авіяцыі на фінскія аэрадромы і нафтаперагонны завод у Плоешці (Румынія). 25 чэрвеня: Пачалася савецка-фінская вайна. Кіраўніцтвам СССР прынята рашэнне аб арганізацыі новай базы танкабудавання на Урале і ў Сібіры. 27 чэрвеня: Венгрыя аб’явіла вайну СССР. НКУС распачаў масавыя расстрэлы палітзняволеных у Віцебску (за тры дні забіта 2 тысячы чалавек)Уладзімір Хільмановіч. Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень— Вільнюс: Gudas, 2007. — 184 с. ISBN 998-6952-02-2 - С. 77. 28 чэрвеня: Нямецкія танкі і мотапяхота ўварваліся ў Мінск. 29 чэрвеня: Савет Народных Камісараў СССР і ЦК ВКП(б) выдалі дырэктыву, у якой заклікалі распачаць падпольную і партызанскую барацьбу ў раёнах, пакінутых Чырвонай арміяй пры адступленні. 30 чэрвеня: У Львоў уступілі нямецкія войскі, абвешчаны Акт аднаўлення Украінскай Дзяржавы. 1 ліпеня: Арганізаваны антысеміцкі Львоўскі пагром. 3 ліпеня: Упершыню пасля пачатку вайны Іосіф Сталін выступіў з радыёзваротам да савецкага народу. 10 ліпеня: Масавае забойства палякамі яўрэяў у вёсцы Едвабна (Польшча). 14 ліпеня: Пад Оршай упершыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінаметаў («Кацюша»). 16 ліпеня: Германскія войскі занялі Смаленск. 17 ліпеня: Арганізавана генеральная акруга «Беларусь», якая разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд». 23 ліпеня: Паранены кіраўнік абароны Брэсцкай крэпасці Пётр Гаўрылаў трапіў у нямецкі палон. 30 ліпеня: Польскі эмігранцкі ўрад аднавіў дыпламатычныя адносіны з СССР. 7 жніўня: Віктар Талаліхін здзейсніў першы ў гісторыі начны таран. 16 жніўня: У СССР апублікаваны загад, паводле яго чырвонаармейцы, якія здаліся ў палон, абвяшчаліся здраднікамі, а іх сем’і пазбаўляліся дзяржаўнай падтрымкі. 19 жніўня: Германскія войскі ўварваліся ў Гомель. 7 верасня: У Чыкага заснаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны (з кастрычніка 1941 Беларуска-амерыканская нацыянальная рада). 11 верасня: Пачалося будаўніцтва Пентагону ў Вашынгтоне. 22 верасня: Абвешчана адозва В. Кубэ «Да жыхароў Беларусі». 30 верасня: Пачалася бітва за Маскву. 13 кастрычніка: Створана Беларуская народная самапомач. 9 лістапада: Расстрэл 1,5 тыс. ярэяў у Міры. 3 снежня: Створана Міжнароднае радыё Кітая. 5 снежня: Пачатак контрнаступлення савецкіх войскаў пад Масквой. 7 снежня: Японская авіяцыя атакавала Пёрл-Харбар, ЗША ўступілі ў Другую сусветную вайну.
Нарадзіліся 5 студзеня: Хаяо Міядзакі, вядомы японскі рэжысёр анімэ 14 студзеня: Мілан Кучан, першы прэзідэнт Славеніі 15 студзеня: Сяргей Касцян, беларускі палітык 21 студзеня: Пласіда Дамінга, іспанскі оперны спявак 30 студзеня: Рычард Чэйні, амерыканскі палітык 8 сакавіка: Андрэй Міронаў, выбітны савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст РСФСР (пам.1987). 18 сакавіка: Вільсан Піке, амерыканскі спявак 27 сакавіка: Іван Гашпаровіч, дзяржаўны дзеяч Славакіі 13 красавіка: Майкл Сцюарт Браўн, амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне(1985) 14 красавіка: Поля Ракса, польская кінаактрыса 5 мая: Уладзімір Ярэц, беларускі матацыкліст, падарожнік 15 мая: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнаўца 31 мая: Луіс Ігнара, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1998) 19 чэрвеня: Іван Ласкоў, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык (пам. 29.7.1994) 21 чэрвеня: Арнольд Макмілін, брытанскі філолаг-славіст 26 чэрвеня: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст Беларусі 27 чэрвеня: Кшыштаф Кеслёўскі, польскі кінарэжысёр 1 ліпеня: Алфрэд Гілман, амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1994) 20 жніўня: Слабодан Мілошавіч, прэзідэнт Югаславіі 21 кастрычніка: Герман Бідэр, аўстрыйскі славіст 23 кастрычніка: Ігар Смірноў, прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
Памерлі 13 студзеня: Джэймс Джойс, ірландскі літаратар 21 лютага:Фрэдэрык Бантынг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923) (нар. 14.11.1891) 28 лютага: Альфонс XIII, іспанскі кароль 7 мая: Джэймс Джордж Фрэзер, англійскі антраполаг 26 чэрвеня: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэіскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш (нар. 30.12.1904) 26 ліпеня: Анры Леон Лебег, французскі матэматык 4 жніўня: Міхай Бабіч, венгерскі паэт 5 жніўня: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт (нар. 14.5.1910) 14 жніўня: Поль Сабацье, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 14 жніўня: Максімілян Кольбэ, каталіцкі рэлігійны дзеяч (нар. 8.1.1894) 3 лістапада: Змітрок Бядуля, беларускі літаратар 9 лістапада: Генрых Глябовіч, беларускі каталіцкі святар 18 лістапада: Вальтэр Герман Нернст, нямецкі хімік
Крыніцы