Падзеі

4 студзеня: Бірма атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі. 5 студзеня: Студыя «Уорнэр Бразерз» паказала першы каляровы дакументальны фільм. 30 студзеня: У Нью-Дэлі забіты палітычны і духоўны лідар Індыі Махатма Гандзі. У горадзе Санкт-Морыц (Швейцарыя) распачаліся V зімовыя Алімпійскія Гульні. 4 лютага: Шры-Ланка атрымала самакіраванне як дамініён Вялікабрытаніі. 16 лютага: Адкрыта Міранда, спадарожнік Урана. 17 сакавіка: Бельгія, Вялікабрытанія, Люксембург, Нідэрланды i Францыя падпісалі Брусельскі пакт, створаны абарончы Заходне-Еўрапейскі саюз. 7 красавіка: Заснавана Сусветная арганізацыя аховы здароўя. 9 мая: Беларуская цэнтральная рада на пленуме ў нямецкім Эльвангене абвясціла сябе «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі». 14 мая: Абвешчана незалежнасць Ізраіля. 15 мая: Пачалася першая араба-ізраільская вайна. 22 мая: Пачалася аперацыя «Вясна» — найбольшая дэпартацыя ў гісторыі Літвы. 26 мая: У ПАР абвешчаны пачатак палітыкі апартэіда. 5 чэрвеня: У Заходняй Германіі адбыўся з’езд, на якім была заснавана Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква за мяжой. 24 чэрвеня: СССР перакрыў дарогі з Берліна на захад і ўстанавіў блакаду Заходняга Берліна (працягвалася 324 дні). 15 жніўня: у Сеуле абвешчана незалежнасць Рэспублікі Карэя на ўсёй тэрыторіі былога японскага генерал-губернатарства, аднак фактычна новыя ўлады кантралююць толькі поўдзень Карэйскага паўвострава. 9 верасня: у Пхеньяне карэйскія камуністы абвяшчаюць Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку на ўсёй тэрыторыі Карэі, але фактычна кантралююць толькі поўнач паўвострава. 8 лістапада: Зарэгістраваны Злучаны беларуска-амерыканскі дапамаговы камітэт — першая паваенная беларуская арганізацыя ў ЗША. 12 лістапада: Завяршыўся Такійскі працэс над японскімі ваеннымі злачынцамі. 28 лістапада: У Таронта заснавана Згуртаванне беларусаў Канады. 5 снежня: У Заходнім Берліне праведзены выбары ў гарадскі парламент. 10 снежня: Генеральнай Асамблеяй Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый зацверджана i абвешчана Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. 26 снежня: Адбыўся I з’езд Хрысціянскага аб’яднання беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі.

Нарадзіліся 4 студзеня: Валерый Іваноў, беларускі кампазітар, педагог, народны артыст Рэспублікі Беларусь (пам. 2020) 14 студзеня: Навум Гальпяровіч, беларускі журналіст, пісьменнік 31 мая: Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца 24 жніўня: Жан-Мішэль Жар, французскі кампазітар, адзін з піянераў электроннай музыкі 30 жніўня: Віктар Андрэевіч Скумін, савецкі і расійскі вучоны 26 лістапада: Элізабэт Блэкбёрн, амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009) 27 снежня: Жэрар Дэпардзьё, французскі акцёр 19 верасня: Міхаіл Васільевіч Цімофці, малдаўскі рэжысёр, акцёр, музыка 13 кастрычніка: Нусрат Фацех Алі Хан, пакістанскі спявак 21 снежня: Цьеры Мюглер, французскі мадэльер

Памерлі 8 студзеня: Курт Швітэрс, нямецкі мастак і пісьменнік 13 студзеня: Саламон Міхоэлс, акцёр, рэжысёр, яўрэйскі грамадскі дзеяч (нар. 16.3.1890) 30 студзеня: Махатма Гандзі, індыйскі палітык (нар. 2.10.1869) 6 красавіка: Мікола Шыла, беларускі нацыянальны дзеяч, журналіст 23 ліпеня: Дэвід Уорк Грыфіт, амерыканскі кінарэжысёр 17 верасня: Рут Бенедыкт, амерыканскі антраполаг 24 кастрычніка: Франц Легар, аўстрыйскі кампазітар