Мары́на Лінчу́к (, ) — беларуская топ-мадэль, актрысаhttps://www.kinopoisk.ru/name/2330338/.
Біяграфія У 15 гадоў Марына прыехала з Мінска ў Маскву, дзе пазнаёмілася з прадстаўніком агенцтва IQ Models. Упершыню дзяўчына выйшла на подыум на паказе NinaDonis.
Лінчук стала абліччам рэкламных кампаній Benetton, DSquared, Escada, Versace, Donna Karan, Dior, Gap, Kenneth Cole, Max Mara і шматлікіх іншых. Здымалася для амерыканскага, італьянскага, партугальскага і расійскага Vogue. У 2008 годзе яна з’явілася на Victoria’s Secret Fashion Show.
У 2008 годзе мадэль была адзначаная адразу некалькімі сусветнымі фэшн-брэндамі. Спачатку яна з’явілася ў рэкламе Dolce&Gabbana, дзе разам з Кэтрын Макніл склала кампанію Клаўдзіі Шыфер.
Карпарацыя Gap залічыла Марыну Лінчук у касту знакамітасцей-ідалаў. У восеньскай рэкламе гэтага брэнда сярод «ідалаў» таксама апынуліся актрыса Ліў Тайлер, дачка рэдактара французскага Vogue — Джулія Рэстуан-Ройтфельд і іншыя знакамітасці.
Разам з Мэт Гордан і Валерыяй Гарсія, Лінчук з’яўляецца адным з абліччаў Escada Moon Sparkle пад псеўданімам Сімона.Escada Moon Sparkle Яна таксама аблічча Восень/Зіма 2008 Miss Dior Cherie.
Марына — вегетарыянка, займаецца ёгай.
Спасылкі
Салідарнасць, Супермодель из Минска потеснила Жизель Бундхен
Катэгорыя:Топ-мадэлі Катэгорыя:Фотамадэлі паводле алфавіта Катэгорыя:Фотамадэлі Беларусі