Алякса́ндр Фамі́ч Ко́ршунаў (, в. Палішына, Горацкі раён — ) — беларускі гісторык старажытнай літаратуры, тэкстолаг, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1956). Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1941 годзе скончыў Ленінскую сярэднюю школу Горацкага раёна. У верасні 1943 г. мабілізаваны ў Чырвоную армію. У адным з баёў цяжка паранены. Пасля ампутацыі нагі дэмабілізаваны як інвалід. Скончыў БДУ (1950). Пазней вучыўся ў аспірантуры пры кафедры рускай літаратуры ЛДУ. 3 1954 працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. У 1956 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Афанасій Філіповіч і яго грамадска-літаратурная дзейнасць. З гісторыі грамадскай думкі на Беларусі».
Даследаваў беларускую старажытную літаратуру, вывучаў творчасць Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, царкоўна-палемічную і мемуарную літаратуру XVI—XVII стст. Апублікаваў «Баркулабаўскую хроніку» і «Лісты» Ф. Кміты-Чарнабыльскага («Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці», 1975), «Дзённікі» Ф. Еўлашоўскага і Я. Цадроўскага («Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVI ст.», 1983). Складальнік «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» (1959), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1, 1968).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа 1980 г. за ўдзел у двухтомным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры». У 1991 г. А. Ф. Коршунаў быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР Ордэн Айчыннай вайны II ступені. Медаль Францыска Скарыны.
Літаратура
Ліўшыц, Уладзімір. Ён лёгка адчуваў сябе сярод стагоддзяў // Раскопкі вакол горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы — Горкі: аддзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — С. 179—183. ISBN 985-6120-44-6 Памяць. Гіст.-дакум. хроніка. Горацкі раён. — Мн.: 1996. С.556.
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларусісты Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Інваліды Вялікай Айчыннай вайны