Падзеі
люты: У Японіі адноўлена тэлевяшчанне. 26 сакавіка: Джонас Солк абвяшчае стварэнне вакцыны ад поліяміэліту. 10 красавіка: Генеральным сакратаром ААН абраны Даг Хамаршэльд. 5 мая: Заснаваны Ордэн Карла Маркса ў ГДР. 26 мая: Першае пакарэнне чалавекам Эверэста. 25 чэрвеня: У Маскве арыштаваны Лаўрэнцій Берыя. 26 ліпеня: Паўстанцы на чале з Фідэлем Кастра паспрабавалі ўзять штурмам казармы Манкада ў Сант’яга-дэ-Куба. 27 ліпеня: Скончылася Карэйская вайна — ЗША, КНР, Паўднёвая і Паўночная Карэя падпісалі пагадненне аб спыненні баявых дзеянняў. 20 кастрычніка: У ЗША выйшла ў свет антыўтопія Рэя Брэдберы «451 градус па Фарэнгейту». 9 лістапада: Абвешчана незалежнасць Камбоджы ад Францыі. 13 лістапада: З канвеера сышоў першы аўтамабіль SEAT. 23 лістапада: Уведзена ў эксплуатацыю Асіповіцкая ГЭС на рацэ Свіслач. 24 снежня: У выніку актыўнасці вулкана Руапеху (Новая Зеландыя) быў змыты селявымі патокамі пасажырскі цягнік.
Нарадзіліся 26 студзеня: Андэрс Расмусен, прэм’ер-міністр Даніі 3 сакавіка: Валерый Васілевіч Маслюк, беларускі рэжысёр 16 мая: Пірс Броснан, ірландскі акцёр 29 мая: Аляксандр Абдулаў, расійскі акцёр (пам. 3.1.2008) 17 чэрвеня: Іва Бабул, украінскі спявак і кампазітар 10 ліпеня: Васіль Сахарчук, беларускі паэт 23 жніўня: Артурас Паўлаўскас, літоўскі палітычны дзеяч 25 жніўня: Уладзімір Арлоў, беларускі пісьменнік 1 верасня: Ахмад Шах Масуд, афганскі палявы камандзір 2 верасня: Джон Зорн, амерыканскі кампазітар 22 верасня: Сегален Руаяль, французскі палітык 6 кастрычніка: Аляксандр Баркашоў, расійскі палітык
Памерлі 3 сакавіка: Джэймс Джэй Джэфрыс, амерыканскі баксёр 5 сакавіка: Іосіф Сталін, савецкі дыктатар, Генеральны сакратар ЦК КПСС 27 красавіка: Мод Гон, ірландская грамадска-палітычная дзяячка 27 красавіка: Іван Саланевіч, рускі манархіст, мысляр, журналіст і грамадскі дзеяч, выхадзец з Гродзенскай губерні 12 мая: Фрыц Макензен, нямецкі мастак 20 кастрычніка: Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец 30 кастрычніка: Імрэ Кальман, венгерскі кампазітар 8 лістапада: Іван Бунін, рускі пісьменнік і паэт 9 лістапада: Абдэль Азіз ібн Сауд, 1-ы кароль Саудаўскай Аравіі 9 лістапада: Дылан Томас, валійскі паэт