Ірына Аляксандраўна Мядзведзева () — беларуская і расійская .
Біяграфія Нарадзілася 14 жніўня 1982 года ў Бабруйску.
У 2003 годзе скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. У 2003—2004 гадах працавала актрысай Драматычнага тэатра Беларускай арміі.
Тэлебачанне і кіно На кінаэкране дэбютавала ў 1999 годзе эпізадычнай роляй камсамолкі ў серыяле «Паскораная дапамога». Пасля заканчэння Беларускай акадэміі мастацтваў знялася ў невялікіх ролях у серыялах «Каманда» і «Мужчыны не плачуць». Таксама здымалася ў фільме Уладзіміра Марозава і Юліі Белюсевай «Вяртанне трыццатага», баявіку Усевалада Плоткіна «Агонія страху», серыяле «Кадэцтва».
На беларускім тэлебачанні дэбютавала ў 2002 годзе, яна пачала працаваць у перадачы «velcom SMS Top 10» на Першым музычным канале.
У 2005 годзе ўвайшла ў склад групы акцёраў скетч-шоў «Дарагая перадача» (RenTV). З 2006 года і да закрыцця праграмы ў пачатку 2014 года здымалася ў скетч-шоу «6 кадраў» на канале СТС.
Сям’я 18 ліпеня 2009 года выйшла замуж за Руслана Алехну, беларускага спевака і ўдзельніка праекта «Народны артыст», з якім да гэтага сустракалася на працягу пяці гадоў. У 2011 годзе яны развяліся.
5 ліпеня 2018 года выйшла замуж за французскага бізнесмена Гіёма Бушэ. 19 чэрвеня 2019 года ў ніх нарадзіўся сын, а 22 кастрычніка 2021 года — дачка.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў