thumb|180px|Тройская унцыя золата з сертыфікатам Тро́йская у́нцыя — адзінка вымярэння масы, роўная 31,1034768 грамаў.

Назва паходзіць ад горада Труа (Troyes) ва Францыі. Цяпер шырока ўжываецца ў банкаўскай, ювелірнай справе для вымярэння вагі каштоўных металаў, а таксама ў некаторых іншых галінах, напрыклад, у касметыцы для вымярэння вагі асабліва каштоўных інгрэдыентаў.

Міжнароднае пазначэнне тройскай унцыі золата, срэбра, плаціны і паладый адпаведна XAU, XAG, XPT, XPD.

Вага інвестыцыйных манет даволі часта паказваецца ў долях тройскай унцыі.

Глядзіце таксама Унцыя

Спасылкі Унцыя золата

Катэгорыя:Адзінкі вымярэння масы Катэгорыя:Англійская сістэма мер Катэгорыя:Руская сістэма мер Катэгорыя:Труа