Падзеі

3 студзеня: Ян XXIII адлучыў ад царквы Фідэля Кастра за рэпрэсіі супраць каталіцкага духавенства на Кубе. 14 студзеня: Пачалася эксплуатацыя нафтаправода «Дружба». 13 красавіка: Першае выступленне The Beatles у «Star Club». 11 мая: У міжнародны эфір выйшла радыёстанцыя «Беларусь». 20 мая: Пушчаны Гомельскі тралейбус. 17 чэрвеня: Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе 1962 у Чылі, чэмпіёнам стала зборная Бразіліі. 1 ліпеня: Абвешчана незалежнасць Руанды і Бурундзі. 12 ліпеня: У Лондане ў клубе «Marquee» адбыўся першы канцэрт рок-гурта «The Rolling Stones». 6 жніўня: Ямайка атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі. 11 кастрычніка: Адкрыўся Другі Ватыканскі сабор. 17 кастрычніка: Першы выступ «The Beatles» на брытанскім телебачанні. 20 снежня: На Гомельскім суднарамонтна-суднабудаўнічым заводзе пабудаваны першы ў Беларусі цеплаход на падводных крылах. 25 снежня: Горад Дрыса Віцебскай вобласці атрымаў назву Верхнядзвінск. Утвораны першы Каледж міжнароднай супольнасці — Атлантычны.

Нарадзіліся 24 мая: Штэфан Фюле, чэшскі палітык 21 чэрвеня: Віктар Цой, савецкі і расійскі музыкант, лідар рок-гурта «Кіно» (пам. 15.8.1990) 28 жніўня: Эдмон Прыва, швейцарскі эсперантыст, пісьменнік, гісторык, прафесар Жэнеўскага ўніверсітэта, прэзідэнт UEA 1 лістапада: Алег Альбертавіч Гардынец, беларускі артыст оперы 11 лістапада: Дэмі Мур, амерыканская актрыса 12 лістапада: Род Куратомі, шматразовы чэмпіён свету па каратэ, тэхнічны дырэктар International Karate Association 18 лістапада: Кірк Хэмет, гітарыст гурта Metallica

Памерлі 19 мая: Габрыэле Мюнтэр, нямецкая мастачка 9 ліпеня: Жорж Батай, французскі філосаф і пісьменнік (нар. 10.9.1897)