Падзеі

19 студзеня: Пуск першага тралейбуса ў Магілёве. 22 студзеня: Завяршыўся Усесаюзны перапіс насельніцтва. Беларусь 9 002 300 чалавек. 11 лютага: Выведзены на арбіту першы японскі штучны спадарожнік Зямлі «Асумі». 15 лютага: Кампанія IBM прапанавала гнуткі магнітны дыск для захоўвання інфармацыі — дыскету. 9 красавіка: Музыканты The Beatles спынілі супольную працу. 17 красавіка: Экіпаж КА «Апалон-13» усталяваў рэкорд далёкасці пілатаванага касмічнага палёту і вярнуўся на Зямлю. 17 мая: Экспедыцыя нарвежскага падарожніка-даследчыка Тура Хеердала на папірусным чоўне «Ра-2» адправілася з мараканскага горада Сафі ў плаванне праз Атлантычны акіян да Паўднёвай Амерыкі. 31 мая: Катастрафічнае землетрасенне здарылася ў Перу. 7 ліпеня: Завяршыўся Берлінскі кінафестываль. 12 жніўня: Падпісаны Маскоўскі дагавор паміж ФРГ і СССР. 17 жніўня: Запуск касмічнага апарата Венера-7, часткі праграмы «Венера», апарат першы перадаў даныя з паверхні іншай планеты — Венеры. 1 верасня: У Нью-Ёрку распачаты першы ў свеце камп’ютарны турнір па шахматах. 8 кастрычніка: Аляксандр Салжаніцын аб’яўлены лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. 10 кастрычніка: Абвешчана незалежнасць Фіджы. 3 лістапада: Сальвадор Альендэ стаў Прэзідэнтам Чылі. 7 лістапада: Перамогай англічаніна Джона Спэнсэра ў Сіднеі завяршыўся Чэмпіянат свету па снукеры. 25 лістапада: Інцыдэнт Місімы — спроба дзяржаўнага перавароту ў Японіі. 14 снежня: Верфі ў Гданьску і Гдыні абвясцілі аб забастоўцы, пачаліся хваляванні ў Польшчы. 23 снежня: Жабінка атрымала статус горада. 24 снежня: Вынесены прысуд па «Ленінградскай самалётнай справе». У чэрвені гэтага года ў горадзе Прыазёрску былі арыштаваныя дзве групы людзей (12 чалавек), якія хацелі захапіць самалёт, каб збегчы ў Ізраіль. Двое (Марк Дымшыц і Эдуард Кузняцоў) былі прысуджаныя да смяротнага пакарання, астатнія да зняволення. 30 снежня быў прызначаны касацыйны суд, які замяніў смяротнае пакаранне 15 гадамі.

Нарадзіліся 9 студзеня: Лара Фабіян, бельгійска-канадская спявачка 13 ліпеня: Андрэй Цівончык, нямецкі атлет беларускага паходжання 13 жніўня: Алан Шырэр, англійскі футбаліст 15 снежня: Майкл Шэнкс, канадскі акцёр 30 снежня: Тод Філіпс, амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар

Памерлі 5 студзеня: Макс Борн, нямецкі і брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 13 ліпеня: Шэн Шыцай, кітайскі ваенны дзеяч, губернатар Сіньцзяна. 20 ліпеня: Алесь Астапенка, беларускі паэт, перакладчык (нар. 14.7.1920) 17 красавіка: Аляксій I, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі 1 жніўня: Ота Генрых Варбург, нямецкі біяхімік, доктар і фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1931) 9 лістапада: Шарль дэ Голь, французскі генерал і палітык, прэзідэнт Францыі 21 лістапада: Чандрасекхара Венката Раман, індыйскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы