Валапю́кСлоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах. Т.1. — Мн., 1999. — С. 268; (: ад — «свет» у родным склоне + — «мова», г. зн. «сусветная мова») — міжнародная штучная сацыялізаваная мова, створаная ў 1879 годзе нямецкім каталіцкім святаром Іаганам Марцінам Шлеерам (). Адна з першых штучных моў, яе меркавалі выкарыстаць у якасці адзінай сусветнай мовы. Цяпер выкарыстоўваецца варыянт валапюка, рэфармаваны Арпы дэ Ёнгам () у 1929 годзе і прапанаваны шырокай публіцы ў 1931 годзе.
Мова
Алфавіт
Алфавіт валапюка пабудаваны на аснове лацінскага і складаецца з 27 знакаў: Літара Гучанне па МФА a ä b c ці d e f Літара Гучанне па МФА g h i j ці k l m Літара Гучанне па МФА n o ö p r s ці t Літара Гучанне па МФА u ü v x ці y z ці Фаналогія за выключэннем умляўтаў, простая. Гук [r] і складаныя злучэнні галосных сустракаюцца рэдка, што павінна было аблегчыць вымаўленне дзецям, а таксама кітайцам і іншым народам, у мове якіх няма такіх гукаў. Націск заўсёды падае на апошні склад, за выключэннем пытальнай часціцы «-li».
Чытанне літар c, j, s, x, z З-за парных па звонкасці/глухасці гукаў, якія асацыююцца з гэтымі літарамі, у сучасным валапюку аддаецца перавага звонкаму: c чытаецца як j у англійскіх словах jou, justice, j як s у англійскім pleasure ці j у французскім jardin (адпавядае ж), s — як s у нямецкім reisen (адпавядае з) x як x у англійскім example, z як ds у англійскім birds ці zz у італьянскім mezzo. Да рэформы дэ Ёнга чытанне літар j, s, x, z было іншым: j вымаўлялася як sh у англійскім shame ці ch у французскім cher (адпавядае ш), s — як s у англійскім sole (адпавядае с; гук, які азначаецца гэтай літарай, мог у словах валапюка азванчацца паміж дзвюма галоснымі і ў спалучэннях bs, ds, gs, ls, якія ўтвараліся на канцы слоў множнага ліку), x як x у англійскім expect (адпавядае кс), z — як z ў нямецкім Zeug (адпавядае ц).
Дадатковыя літары Разам з алфавітам з 27 літар, у тэкстах сучаснага валапюку выкарыстоўваюцца для напісання ўласных імёнаў і перадачы іншых слоў натуральных моў яшчэ два алфавіты: 1) фанетычны ( спіс літар з афіцыйнай «Граматыкі валапюка» ўтрымлівае літары для адлюстравання 64 асноўных гукатыпаў; галосныя літары могуць спалучацца з дыякрытыкамі для адлюстравання націску/безнаціскавасці адпаведных гукаў) і 2) лацінскі, які ўключае не толькі сімвалы лацінскага алфавіту, але і ўсе дадатковыя літары з алфавітаў на лацінскай аснове. Лацінскі алфавіт выкарыстоўваецца для перадачы ўласных імёнаў, а таксама іншаземных слоў, у адпаведнасці з іх арыгінальным напісаннем; у квадратных дужках пасля ўласных імёнаў ці варварызмаў можа прыводзіцца іх транскрыпцыя, запісаная фанетычным алфавітам, напрыклад: Belödans ela london [låndĕn] nemons hielis, Yeomen of the Guards' [yóŭmĕn óf ħĕ gaṙz] cogiko nog suvo elis, Beefeaters' [bìfitěṙs]. — Жыхары Лондана яшчэ часта жартаўліва называюць лейбгвардзейцаў «біфітарамі» (мясаедамі).
Фанетычны алфавіт (валапюцкі аналаг МФА), прапанаваны дэ Ёнгам у «Граматыцы валапюка», бярэ пачатак ад фанетычнага алфавіта з 38 літар, распрацаванага І. М. Шлеерам для перадачы ў валапюцкіх тэкстах уласных імёнаў. Акрамя сімвалаў валапюцкага алфавіту ён утрымліваў 11 дадатковых. å — чытаецца як а у англійскім all ħ — th у англійскім the ŋ — англійскі і нямецкі насавы ng як у нямецкім sang cˈ — ch у англійскім child ẛ — як нямецкая літара ß, напрыклад у слове fleiß курсіўнае l з пяцелькай наверсе — ll у французскім fille rr — rr у іспанскім Siérra ṁ насавы ва французскім nom ṅ — насавы ва французскім mon j без верхняй кропкі — j ва французскім je дасія часта замянялася люстэркавым апострафам (‘) — густое прыдыханне, нямецкая і эсперанцкая h. Да 1887 г. дасія і h уваходзілі ў асноўны алфавіт валапюку і выкарыстоўваліся замест нямецкіх h і ch (адпавядае х і эсперанцкаму ĥ). Такім чынам, спачатку, алфавіт валапюку складаўся з 28 літар, дасія і h абазначалі розныя формы. Яшчэ ў другім выданні слоўніка Шлеера (1882) выкарыстоўваюцца абедзве літары: ‘öl (пекла), hemav (хімія). У трэцім выданні слоўніка валапюку Шлеера (1885) выкарыстоўваецца пераважна дасія, h сустракаецца ва ўласных імёнах. Падчас Другога Міжнароднага з’езда валапюкістаў (1887) было вырашана захаваць толькі адну літару з гэтых дзвюх — h.
У адрозненне ад норм сучаснага валапюку, Шлеер прапаноўваў у першую чаргу пісаць выкананую фанетычным алфавітам транскрыпцыю, а ў косках прыводзіць, у выпадку неабходнасці, арыгінальнае напісанне. Шлеер нават пісаў сваім фанетычным алфавітам невялікія тэксты на нямецкай мове (напрыклад, прадмову да 3-га выдання слоўніка валапюку).
Агюст Керкгафс, як і большасць валапюкістаў, праігнараваў фанетычны алфавіт Шлеера маючы на ўвазе наступнае: гэты алфавіт не быў дасканалым і не мог адпавядаць сваім мэтам (у ім адсутнічалі знакі для гукаў з шмат якіх моў, напрыклад, не было адпаведніка для літары, аналагічнай рускай ы); выкарыстанне дадатковых літар рабіла тэкст знешне неэстэтычным, хаатычным (у выданнях самога Шлеера хаос павялічваўся з-за спалучэння валапюку і нямецкай мовы, прычым для валапюку выкарыстоўваўся шрыфт антыква, а для нямецкай мовы — гатычны); шмат хто з валапюкістаў блытаў чытанне падобных літар валапюцкага і фанетычнага алфавітаў. Альфрэд Пост (Alfred A. Post) прыводзіць у сваёй кнізе «Comperehensive Volapük Grammar» асобныя дадатковыя літары, створаныя Шлеерам:
Гук [r] Першапачаткова Шлеер хацеў цалкам выключыць гэты гук з алфавіту, але пазней, стаў дадаваць у мову ўсё больш «новых слоў», шмат у якіх сустракаўся гук «р». У 1895 годзе ён апублікаваў у часопісе Kosmopolan спіс так званых «новых слоў», у большасці якіх прысутнічаў гэты гук.
Этымалогія і граматыкаВАЛАПЮК Большасць каранёў у валапюку ўзяты з англійскай і французскай моў, але перабудаваны ў адпаведнасці з абмежаваннямі на склад фанем і будовай кораня ў валапюку, а таксама з мэтай пазбегнуць аманіміі (супадзення з ужо існуючымі каранямі). Акрамя гэтага, Шлеер імкнуўся зрабіць лексіку самастойнай, пазбаўленай адбіткаў моў-крыніц слоў. У выніку, шмат якія карані сталі радыкальна, іншым разам да непазнавальнасці, адрознівацца ад сваіх этымонаў. Напрыклад, англійскія world («свет») і speak («размаўляць») сталі vol і pük, якія далі назву новай мове.
Незвычайная пераагучка інтэрнацыянальнай лексікі выклікала кпіны ў прэсе, само слова валапюк стала ў шмат якіх мовах сінонімам нечага ненатуральнага.
Валапюк адносіцца да аглютынатыўных моў намінатыўнага лада, належыць да штучных моў змешанага (апрыёрна-апастэрыёрнага) тыпа, граматыка мае сінтэтычны характар і ўключае вялікую колькасць катэгорый (2 лікі, 4 склоны, 3 асобы, 6 часоў, 4 лады, 2 трыванні, 2 станы).
Назоўнік Назоўнік скланяецца па чатырох склонах: Назоўны склон — нулявы канчатак: dom («дом»), vol («сусвет») Родны склон — канчатак «a»: doma, vola Давальны склон — канчатак «e»: dome, vole Вінавальны склон — канчатак «i»: domi, voli У множным ліку адпаведна — doms, domas, domes, domis. Зрэдку выдзяляюць у валапюку звальны склон, які ўтвараецца з дапамогай клічніка і часціцы o: o. böd(s)! — «о, птушка (птушкі)!».
Склонавыя формы здольныя ўтвараць складаныя словы (як у нямецкай мове): Vola-pük — сусвета-мова. Таксама ў мове існуе багатая сістэма суфіксаў і прыставак, якія выкарыстоўваюцца падчас словаўтварэння, напрыклад: fam («слава») famum («большая слава»), але асобныя прыклады, у тым ліку і гэты, былі адменены падчас рэформы дэ Ёнга.
Дзеяслоў Валапюк мае складаную сістэму ўтварэння дзеясловаў і дзеяслоўных формаў, але амаль усе яны апцыянальны і неабавязковы да выкарыстання. Так, асабіста-лічбавыя суфіксы дзеяслова супадаюць па форме з адпаведнымі займеннікамі.
Змены паводле часу і ладу адбываюцца пры дапамозе постфіксаў і прэфіксаў:
Неперфектныя формы, прэфіксы ä-, a-, o- мінулы: älöfom — «ён кахаў»; цяперашні: alöfom — «ён кахае»; будучы: olöfom — «ён будзе кахаць»; Перфектныя формы, прэфіксы i-, e-, u- мінулы: ilöfom — «ён кахаў раней»; цяперашні: elöfom — «ён толькі што кахаў»; будучы: ulufom — «ён закончыць кахаць у будучым»; Таксама існуюць іншыя формы: Інфінітыў, канчатак -ön, löfön! — «кахаць»; Дзеепрыметнік, канчатак -öl. löföl — «той, хто кахае» імператыў (загадны лад), канчатак -öd, löfomöd — «няхай ён кахае» Юсіў (яшчэ больш строгі загадны лад), постфікс -öz, löfomöz! — «ён павінен кахаць зараз!» (суфікс выкарыстоўваўся толькі ў дарэформенным валапюку); Кандыцыяналіс (умоўны лад), постфікс -öv, löfomöv if… — «ён кахаў, калі б…»; Пасіў, прэфікс p-, palöfom — «яго кахаюць» Аптатыў, постфікс -ös, löfomös — «хачу каб ён кахаў» («няхай ён кахае»); Суб'юнктыў, постфікс -la, löfom-la — «ён можа кахаць, яле гэта не дакладна» («магчыма ён кахае»); Пытальнае слова, постфікс -li, löfom-li — «ён кахае?» Указанне магчымасці, канчатак -öx, löfomöx — «ён можа кахаць» (суфікс выкарыстоўваўся толькі ў дарэформенным валапюку); Увогуле, з гэтых прэфіксаў і постфіксаў у мове, паводле розных дадзеных, можна атрымаць ад некалькіх тысяч, да некалькіх соцень тысяч розных формаў дзеясловаBlueprints for Babel: Volapük .
Прыметнік Прыметнік ствараецца пры дапамозе фарманта -ik (gudik — «добры»), не скланяецца, і стаіць пасля вызначаемага назоўніка. Прыслоўе ствараецца далучэннем да прыметніка суфіксаў -oці -i (gudiko — добра), стаіць пасля дзеяслова, ад якога залежыць і таксама не змяняецца.
Гісторыя
З’яўленне і першая папулярнасць
Паводле слоў Шлеера, у ноч на 31 сакавіка 1879 года ў яго была моцная бяссонніца, ён хадзіў па доме, пакуль сам бог не прыйшоў да яго, і Шлеер адразу ўбачыў, якой павінна быць міжнародная мова. На працягу ночы ён запісваў граматыку і слоўнік, пасля чаго пачаў публікаваць на створанай мове асобныя сказы, а потым і цэлыя вершыYahoo! Groups.
Першы артыкул пра валапюк быў апублікаваны Шлеерам у мае 1879 года ў рэдагаваным ім каталіцкім часопісе «Сіёнская арфа» (). У 1880 годзе аўтар мовы выдае падрабязны падручнік на нямецкай мове. Сам Шлеер практычна не пісаў кніг на валапюку, хаця было некалі пісьменнікаў, якія гэтым займаліся. Доўгі час мова была вельмі папулярнай, да 1889 года на ёй выдавалася 25 часопісаў, было напісана 316 падручнікаў на 25 мовах і дзейнічала 283 клубы. Вядомы нават выпадак, калі валапюк быў для чалавека роднай мовай, гэта была дачка прафесара валапюку Генры Кона () Корын Кон ()Pük, Memory — Page 1 — Art — New York — Village Voice . Пра яе далейшы лёс нічога не вядома. У 1844 годзе адбылася канвенцыя прыхільнікаў валапюка ў Фрыдрыхсгафене, але працоўнай мовай падчас канвенцыі была нямецкая, другая канвенцыя, у Мюнхене, праходзіла такім жа чынам. Толькі трэцяя канвенцыя (у Парыжы, у 1889 годзе праходзіла на валапюкуThe Esperanto Book: 3 . Да 1889 года выйшла больш за 30 перыядычных выданняў таварыстваў валапюку, а саміх аб’яднанняў налічвалася каля 255. Інстытут выкладання складаўся ўвогуле з 1100 настаўнікаў і 50 прафесараў.
Зніжэнне папулярнасці Першапачатковая папулярнасць валапюка была шмат у чым абумоўлена яго адноснай прастатой. У мове былі паменшаны асобныя складанасці натуральных моў, напрыклад, адсутнічалі: складаная арфаграфія (характэрная для англійскай і французскай моў); парны лік (характэрны для арабскай і асобных славянскіх моў); непрадказальнае месца націску (характэрнае для рускай мовы); шматзначныя словы і амафоны. У той жа час, шматлікія асаблівасці нямецкай мовы, не заўважаныя яе носьбітамі як цяжкасці, перайшлі і ў валапюк. Напрыклад, назоўнікі мелі 2 лікі і 4 склоны, дзеясловы — 6 часоў, 4 лады, 2 трыванні і 2 станы, змяняліся па асобах і ліках.