Падзеі

27 студзеня: Па выніках чатырохгадовых перамоў бакоў В’етнамскай вайны падпісана Парыжскае мірнае пагадненне. 12 лютага: Пачалася рэпатрыяцыя амерыканскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон падчас В’етнамскай вайны. 21 лютага: Суб’ектамі грамадзянскай вайны ў Лаосе падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нацыянальнай згоды. 24 сакавіка: Выпушчаны альбом «The Dark Side of the Moon» брытанскага рок-гурта «Pink Floyd», які ператварыў іх у з’яву сусветнага маштабу. 5 красавіка: Запушчаны касмічны апарат «Піянер-11». 7 красавіка: Конкурс песні Еўрабачанне 1973 прайшоў у Люксембургу. 28 красавіка: Чэмпіянат свету па снукеры 1973 завяршыўся ў Манчэстэры, пераможцам стаў Рэй Рыярдан. 29 красавіка: На тэлеэкраны выйшаў савецкі мастацкі фільм «Вялікі перапынак». 1 ліпеня: Найбуйнейшая ў свеце Брытанская бібліятэка расхінула свае дзверы. 15 ліпеня: Адкрыты мемарыяльны комплекс «Дальва» на месцы спаленай нацыстамі ў 1944 годзе вёскі. 17 ліпеня: У Афганістане скінута манархія і абвешчана рэспубліка. 6 верасня: Уведзены ў эксплуатацыю 6 станцый і дэпо першай лініі Пхеньянскага метрапалітэна. 11 верасня: Путч Аўгуста Піначэта ўсталяваў 17-гадовую дыктатуру ў Чылі. 8 кастрычніка: Егіпет і Сірыя напалі на Ізраіль, пачалася Вайна Суднага Дня. 17 кастрычніка: Арабскія краіны-члены АПЕК, а таксама Егіпет і Сірыя заявілі, што яны не будуць пастаўляць нафту краінам, якія падтрымліваюць Ізраіль; быў справакаваны сусветны нафтавы крызіс. 20 кастрычніка: Каралева Лізавета II адкрыла Сіднейскі оперны тэатр. 17 лістапада: Паўстанне ў Афінскім Політэхнічным універсітэце супраць дыктатуры «Чорных палкоўнікаў» было падаўлена вайскоўцамі.

Нарадзіліся 15 студзеня: Серафім (Чыкіта), дзеяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. 27 студзеня: Валянцін Бялькевіч, беларускі футбаліст. 10 лютага: Павел Латушка, беларускі дыпламат, палітык. 13 лютага: Андрэй Хадановіч, беларускі літаратар, паэт, перакладчык. 25 лютага: Алена Зубрылава, украінская і беларуская біятланістка. 14 красавіка: Эдрыен Броўдзі, амерыканскі акцёр і прадзюсар. 18 красавіка: Хайле Гебрэселасіе, эфіопскі лёгкаатлет-стаер, марафонец. 18 мая: Сяргей Далідовіч, беларускі лыжнік. 24 мая: Руслана, украінская спявачка, пераможца конкурсу «Еўрабачанне 2004». 29 мая: Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнавец, журналіст і перакладчык. 16 чэрвеня: Федэрыка Магерыні, італьянскі і еўрапейскі палітык. 21 чэрвеня: Зузана Чапутава, першая жанчына-прэзідэнт у гісторыі Славакіі. 26 чэрвеня: Лары Пэйдж, амерыканскі камп’ютарны распрацоўшчык і прадпрымальнік, сузаснавальнік Google Inc. 8 ліпеня: Валерый Залужны, украінскі военачальнік. 20 ліпеня: Петэр Форсберг, шведскі хакеіст. 10 жніўня: Раман Галоўчанка, беларускі дыпламат, дзяржаўны дзеяч. 11 жніўня: Крысцін Армстранг, амерыканская велагоншчыца, трохразовая алімпійская чэмпіёнка. 23 жніўня: Аксана Спрынчан, беларуская пісьменніца. 13 верасня: Фабіа Канавара, італьянскі футбаліст, трэнер. 2 кастрычніка: Андрэй Данілка, украінскі артыст-травесці. 14 кастрычніка: Анжаліка Борыс, польскі грамадскі дзеяч у Беларусі. 19 кастрычніка: Аляксандр Хацкевіч, беларускі футбаліст, трэнер. 20 кастрычніка: Ларыса Грыбалёва, беларуская спявачка і тэлевядучая. 29 лістапада: Раян Гігз, валійскі футбаліст, трэнер. 2 снежня: Моніка Селеш, югаслаўская і амерыканская тэнісістка. 21 снежня: Томаш Сікора, польскі біятланіст.

Памерлі 8 красавіка: Пабла Пікаса, іспанскі мастак і скульптар 7 ліпеня: Макс Хоркхаймер, нямецкі філосаф і сацыёлаг 6 жніўня: Фульхенсіа Батыста, кубінскі прэзідэнт 2 верасня: Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменнік і мовазнавец 11 верасня: Сальвадор Альендэ, прэзідэнт Чылі 20 верасня: Бэн Уэбстэр, амерыканскі джазавы музыкант 23 верасня: Пабла Неруда, чылійскі паэт 11 лістапада: Артуры Ілмары Віртанен, фінскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1945)