Падзеі
19 студзеня: У ФРГ зроблены апошні аўтамабіль «Фальксваген-Жук». 4 лютага: Цырымонія прысуджэння прэміі «Сезар» адбылася ў Парыжы. 10 лютага: Першаму сакратару ЦК КПБ Пятру Машэраву нададзена званне Героя сацыялістычнай працы. 1 сакавіка: Пачаў функцыянаваць Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем БДУ. 14 сакавіка: Акупацыя Ізраілем Паўднёвага Лівана. 22 красавіка: Конкурс песні Еўрабачанне 1978 прайшоў у Парыжы на сцэне Палаца кангрэсаў. 29 красавіка: На арэне тэатра Крусібл у Шэфілдзе завяршыўся Чэмпіянат свету па снукеры. 1 мая: Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы ператвораны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. 20 мая: У Японіі быў адчынены Новы міжнародны аэрапорт Токіа ці аэрапорт Нарыта. 30 мая: Завяршыўся 31-ы Канскі кінафестываль. 1 чэрвеня: Стартаваў чэмпіянат свету па футболе 1978 у Аргенціне. 8 чэрвеня: Аляксандр Салжаніцын выступіў перад Асамблеяй выпускнікоў Гарвардскага ўніверсітэта з прамовай «Расколаты свет». Выпушчаны першы 16-бітны мікрапрацэсар Intel 8086. Адкрыўся ўнівермаг «Беларусь» у Мінску. 30 жніўня: Распачаты тралейбусны рух у Бабруйску. 1 верасня: У Віцебску пушчаны першы тралейбус. 5 верасня: Па прапанове прэзідэнта ЗША Джымі Картэра ў Кэмп-Дэвідзе пачаліся мірныя перамовы паміж Егіптам і Ізраілем. 1 кастрычніка: Абвешчана незалежнасць Тувалу. 16 кастрычніка: Караль Вайтыла быў абраны папам рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ. 22 снежня: У Кітайскай Народнай Рэспубліцы абвешчаны пачатак эканамічных рэформ. Андрэй Чыкаціла здзейсніў сваё першае забойства.
Нарадзіліся 8 студзеня: Марка Фу, прафесійны гулец у снукер з Ганконга. 25 студзеня: Уладзімір Зяленскі, украінскі шоўмэн, акцёр, шосты Прэзідэнт Украіны. 25 студзеня: Шарлен, княгіня Манака. 28 студзеня: Джанлуіджы Буфон, італьянскі футбаліст. 23 лютага: Юрый Губарэвіч, беларускі палітык. 13 красавіка: Карлес Пуёль, іспанскі футбаліст. 16 красавіка: Іван Ургант, расійскі акцёр, тэлевядучы, музыкант, шоўмэн. 22 красавіка: Ману Інтырэймі, амерыканскі акцёр тэатра і кіно. 22 красавіка: Марк Пірхер, аўстрыйскі музыкант. 25 мая: Павел Мажэйка, беларускі журналіст. 20 чэрвеня: Фрэнк Лэмпард, англійскі футбаліст, трэнер. 27 чэрвеня: Павел Харланчук, беларускі тэатральны і кінаакцёр, тэатральны рэжысёр. 21 ліпеня: Ева Маеўска, польскі філосаф, палітычная актывістка і пісьменніца. 15 жніўня: Лілія Падкапаева, украінская гімнастка, абсалютная чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце 23 жніўня: Кобі Браянт, амерыканскі баскетбаліст. 27 верасня: Ані Лорак, украінская спявачка. 4 кастрычніка: Марына Вежнавец, беларуская балерына. 10 кастрычніка: Аляксандр Пашкевіч, беларускі гісторык. 22 кастрычніка: Кірыл Руды, дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат, доктар эканамічных навук. 30 лістапада: Ілля Сін, беларускі пісьменнік.
Памерлі 21 студзеня: Алесь Салавей, беларускі паэт (нар. 1.5.1922) 23 сакавіка: Рыгор Шырма, збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні, народны артыст БССР (нар.. 20.1.1892) 16 красавіка: Рыхард Лінднер, амерыканскі мастак 4 чэрвеня: Жоржы ды Сена, партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык (нар. 2.11.1919) 23 жніўня: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень (нар. 24.7.1911) 6 жніўня: Павел VI, Папа Рымскі. 26 верасня: Карл Манэ Георг Сігбан, шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 3.12.1866) 9 кастрычніка: Жак Брэль, французскі спявак, акцёр 7 лістапада: Джын Тані, амерыканскі баксёр (нар. 25.5.1897) 18 лістапада: Любоў Янкоўская, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі